ТЭД-ЭД (TED-Ed) па-беларуску

ТЭД-ЭД (TED-Ed) — гэта адукацыйная платформа, якая ператварае складаныя тэмы ў кароткія, яскравыя і захапляльныя відэаўрокі. Тут навука, гісторыя, культура, псіхалогія і іншыя тэмы становяцца бліжэйшымі і зразумелымі дзякуючы анімацыі, цікавым сюжэтам і нечаканым пытанням.

Мы сабралі відэа ТЭД-ЭД з беларускімі субцітрамі, каб настаўнікі маглі выкарыстоўваць іх на занятках, заахвочваць вучняў да разважанняў, абмеркаванняў і самастойнага пошуку адказаў.

Глядзіце, абмяркоўвайце, задавайце пытанні і адкрывайце новае разам з вучнямі
Плэй-ліст тут: 
https://www.youtube.com/watch?v=DAHUDPXnhR0&list=PL0a2B0K64R4lzWBmLEjsXt...