За што была прысуджана Нобелеўская прэмія-2026 (Відэа)

Што сёння адбываецца на перадавой навукі? Нобелеўскія прэміі па фізіцы і хіміі — нагода пазнаёміцца з даследаваннямі, якія пашыраюць межы чалавечых ведаў і могуць вызначыць тэхналогіі будучыні.

Мы падрыхтавалі матэрыял для настаўнікаў, які дапаможа проста і цікава расказаць вучням пра нобелеўскіх лаўрэатаў 2026 года, сутнасць іх навуковых дасягненняў і значэнне гэтых адкрыццяў для нашага жыцця. Гэтыя гісторыі можна выкарыстаць на ўроках фізікі і хіміі, у міжпрадметных занятках, навуковых клубах і дыскусіях пра ролю навукі ў грамадстве.

Фізік Фрэнсіс Хальцэн атрымаў прэмію за ўклад у стварэнне нейтрыннай абсерваторыі IceCube і адкрыццё нейтрына касмічнага паходжання з высокай энергіяй. Хімікі Анры Каган і Кэнса Соаі адзначаны за даследаванні, якія дапамаглі зразумець, як у хімічных рэакцыях можа пераважаць адзін з двух люстраных варыянтаў малекулы.

Прапануем настаўнікам відэаролікі, якія простымі словамі знаёмяць з гэтымі адкрыццямі і выкарыстаць іх для размовы з вучнямі пра сучасную навуку, прыроду навуковых адкрыццяў і іх практычнае значэнне. Матэрыял падыдзе для ўрокаў фізікі і хіміі, міжпрадметных заняткаў, навуковых клубаў і дыскусій.

Ролікі перакладзеныя на беларускую мову з наступных крыніц:
 Why neutrinos matter - Sílvia Bravo Gallart і Why Some Molecules Have Evil Twins