"Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Рэкамендацыі і інструкцыі для палітыкаў"

"Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Рэкамендацыі і інструкцыі для палітыкаў"

Гэтыя рэкамендацыі заснаваны на разважаннях аб вопыце і «ўроках», атрыманых у выніку распрацоўкі і рэалізацыі кампетэнтнасна-арыентаванай адукацыі ў пяці краінах. 
Складанасць уводу змен у розных шматузроўневых сістэмах адукацыі з удзелам некалькіх суб'ектаў надзвычай высокая. Гэта асабліва важна, паколькі кампетэнтнасныя падыходы самі па сабе складаныя, што патрабуе ад школ прыняцця новых падыходаў да выкладання, навучання і ацэнкі, а таксама новых метадаў працы і супрацоўніцтва. 

Спасылаючыся на гэтыя рэкамендацыі, палітыкі ў іншых краінах могуць распрацоўваць стратэгіі, адаптаваныя да іх уласнага кантэксту кіравання і канкрэтных праблем, з якімі яны сутыкаюцца.

Рэкамендацыі пабудаваны так, каб адлюстроўваць палітычны цыкл, уключаючы:

  • распрацоўку адукацыйнай палітыкі і яе рэалізацыі на ранніх этапах
  • парады на этапе паглыблення і практычнай рэалізацыі
  • фарматыўную і выніковую ацэнку для падтрымкі паляпшэння і разумення наступстваў
  • і планаванне будучыні.

Нягледзячы на тое, што гэтыя рэкамендацыі тычацца шырокага кола этапаў распрацоўкі і рэалізацыі працэсу рэфармавання, яны не разглядаюцца, як лінейная мадэль. Паспяховыя сістэмы могуць адаптаваць стратэгіі па меры неабходнасці. Эфектыўная камунікацыя з’яўляецца неад’емным складнікам паспяховай рэалізацыі.

Даследчыкі прыйшлі да высноваў, што на пачатковых этапах і на этапе рэалізацыі працэсу, заснаванага на ключавых кампетэнцыях, важна забяспечыць адданасць справе ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і выпрацаваць зразумелую мадэль рэфармавання.  Усе распрацоўкі павінны адпавядаць каштоўнасцям і памкненням зацікаўленых бакоў у сферы адукацыі, а таксама грунтавацца на доказах. Агульнае пагадненне аб мэтах і неабходнасці пераходу да кампетэнтнаснай адукацыі можа дапамагчы ўсталяваць дыялог паміж рознымі групамі зацікаўленых бакоў. 

Удзел сацыяльных партнёраў і грамадзянскай супольнасці на ранніх этапах можа запаволіць працэс дыялогу і перамоў, аднак будзе садзейнічаць рэалізацыі, адданасці і ўстойліваму характару на доўгатэрміновую перспектыву. Здольнасць да канструктыўнага дыялогу і дыскусій, мэтай якіх з’яўляецца адзінае разуменне кампетэнтнасна-арыентаванай адукацыі ў краіне, можа прыйсці з цягам часу. Эфектыўнае ўзаемадзеянне зацікаўленых бакоў само па сабе з’яўляецца важным кампанентам у пабудове ўзаемнага даверу і празрыстасці.  

Гэта даследаванне было замоўлена Генеральным дырэктаратам па пытаннях адукацыі, моладзі, спорту і культуры (DG EAC) Еўрапейскай камісіі і праведзена Еўрапейскім інстытутам адукацыі і сацыяльнай палітыкі (EIESP), Ecorys і Дацкім тэхналагічным інстытутам (DTI).

 

Змест

Падзяка

1. Уводзіны 
2. Рэкамендацыі для распрацоўшчыкаў 
2.1. Рэкамендацыі па распрацоўцы і рэалізацыі праграм на пачатковым  этапе 
2.2.  Рэкамендацыі і практычныя парады па ўдасканаленні і паглыбленні праграм 
2.3. Рэкамендацыі і практычныя парады на этапе ацэньвання і падтрымкі сістэмы школьнай адукацыі 
2.4. Рэкамендацыі і практычныя парады на этапе рэфлексіі і прагназавання

Спампаваць PDF