Архіў навін
Удзельнікі сядаюць у кола. Вядоўца ў сярэдзіну кола выстаўляе загадзя падрыхтаваныя пластыкавыя кубачкі. Кубачкі маюць налепкі ў выглядзе трох розных фігурак (напрыклад, квадрат, трохкутнік і круг). У кожным з кубкаў розная колькасць нарэзаных каляровых паперак – грошай. Зялёныя – вартасцю 500 адзінак, Чырвоныя – 200, Сінія – 100. Але ў кубках з аднолькавымі фігуркамі аднолькавыя сумы грошай (пра гэта не гаворыцца)...
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Да ўвагі настаўнікаў фізікі
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага РАА напачатку ліпеня 2006 года праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Тэма курсаў “Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў старэйшай (профільнай) школе”.
Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце http://dzietki.staronki.com
Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.
З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа
Стыпендыяльная праграма ўрада рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам Прэм’ер-міністра Польшчы для 300 студэнтаў з Беларусі.
Праграма мае на мэце даць шанец студэнтам з Беларусі, пазбаўленым магчымасці навучацца ў ВНУ з-за палітычных поглядаў, атрымаць вышэйшую адукацыю ў Польшчы альбо навучацца да таго моманту, пакуль яны не змогуць вярнуцца ў свае навучальныя ўстановы. Тэрмін падачы дакументаў 20 чэрвеня 2006 года.
У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)
Хто паедзе ў Брусель?
Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох
паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны
разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам
з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе.
Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што
ўзялі прызы сімпатыі супернікаў.



