Бацькоўскія ініцыятывы

Сайт «Дзяцінства».


Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік, «З рога ўсяго многа«.

Хатняе навучанне

Артыкул Вольгі Куўшынавай паводле http://wgcre.net/
“Калісці непісьменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу


Калі я стала маці, я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру. Не буду прымушаць стаяць, калі хочацца бегаць, не буду ўсаджваць, калі хочацца стаяць, не буду заганяць дахаты, калі хочацца пагуляць на вуліцы. Не буду адмахвацца ад ягонага жадання атрымліваць адказы на свае пытанні. >>>

Парады бацькам абітурыентаў.

Да паступлення сваёй дачкі мы ўсёй сям’ёй падрыхтаваліся, як мне здавалася, адказна: уважліва вывучылі ўсе законы і дакументы, загадзя выбралі ВНУ, самастойна і з рэпетытарамі на паглыбленым узроўні вывучалі патрэбныя прадметы. Настаў час ЦТ. Асаблівых хваляванняў не было. Аказалася дарма.

Артыкул цалкам…

Старонкі