Сцэнарыі школьных святаў

Адукацыйны праект «Вандруем разам»


Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.


Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)




Школьны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі


Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.

Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.


Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)


«Чароўны куфэрак»

Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпава і З. М. Панасевіч.

Адукацыя на прыродзе

Адукацыя на прыродзе

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.

Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)



Спявайце разам!


Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

«Гуляем у эканоміку»


Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Сцэнары літаратурных вечарын


Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.

Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)

Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

«З рога ўсяго многа»


Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.

На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.eu, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.

Адрас сайта –
http://z-roga.belarushosting.org/

Пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове


Сцэнар ранішніка «Пяшчотная матуліна мова» (doc, 54 КБ), распрацаванага настаўнікамі мінскай гімназіі №23 А. У. Зінкевіч і Н. В. Няборскай


Сцэнар ранішніка да Дня беларускага пісьменства «Мову родную шануйце» (doc, 60 КБ). Аўтар – К. А. Судніс, настаўніца СШ № 8 г. Віцебска.


Сцэнар свята фразеалагізмау, прыказак, прымавак «Сказаў як звязаў" (doc, 110 КБ), складзены дацэнтам кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання БрДУ імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.


Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Сцэнары да свята Новага году


Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.


Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.

Старонкі