Біялогія

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»


Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .

Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)




«Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі

Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў.



Спампаваць кнігу (pdf, 7 МБ)



Урок па тэме “Кровазварот”


Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.

Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.

Метадычныя матэрыялы па экалогіі і ўстойліваму развіццю

Метадычныя матэрыялы па экалогіі і ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале www.greenbelarus.info размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы.

Гульні для дзетак


У заархіваваным выглядзе Вы знойдзеце падрабязна распісаныя сцэнары розных гульняў і заданняў, якія можна выкарыстаць пад час адпаведных урокаў, і, асабліва, пасля іх, у гуртках і на факультатыўных занятках. Іх змест звязаны з чатырма відамі птушак – пасланак вясны. Але ідэі гульняў і заняткаў можна выкарыстаць і для іншых школьных і пазашкольных мерапрыемстваў, калі Вы хочаце інтэрактыўнасці – г.з. актыўнага ўдзелу вучняў у праводзімых занятках і гульнях, іх больш глыбокага знаёмства паміж сабой і з прадметам навучання – у нашым выпадку з птушкамі навокал нас.

Спампаваць сцэнары (rar, 525 КБ)

У дадатак да гэтага дапаможніка можна выкарыстоўваць камплект простых малюнкаў для больш паспяховага правядзення гульняў

Спампаваць ілюстрацыі (pdf, 2,8 МБ)

Паводле сайта дзіцячай прыродазнаўчай ініцыятывы «Жывая вясна»

Еўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па перыметры


Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).

Чытаць рэпартаж

Прафілактыка ІППШ

Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам,якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.

Урок «Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці

План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.



Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ)

Кантрацэпцыя

Матэрыял падрыхтавала Тацяна Нікіфарава – медык і педагог.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы, г Мінск.
На пазакласных занятках Тацяна навучала будучых медыкаў, як размаўляць з падлеткамі на тэмы цяжарнасці, хваробаў, якія перадаюцца палавм шляхам, кантацэпцыі, наркотыкаў. Аказалася, што самі навучэнцы медыцынскага каледжа... мала адукаваныя ў гэтых пытаннях. Так нарадзіўся гэты матэрыял, які прапануецца найперш настаўнікам біялогіі ды класнымм кіраўнікам.

Сайт 'Ахова птушак Беларусі'



Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.

Старонкі