Біялогія

«Акадэмія свіргуля» (адукацыйная гульня)

На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!

«Птушыныя гульні» на birdwatch.by

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.

Як у школе арганізаваць дапамогу птушкам узімку?

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

Батанічныя назвы на мовах усходніх славян

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў. Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

«Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства»

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

Экалагічны дэтэктыў: Сцэнар гульні-конкурсу

Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.

<

Інфармацыйныя карткі «Блакітныя шыльды»


Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба «Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове.

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі


Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .

Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)



Старонкі