«Сотня вершаў» для школьнікаў: ч.1
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у выкананні як аўтараў, так і заслужаных майстроў слова. У фармаце MP3.
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у выкананні як аўтараў, так і заслужаных майстроў слова. У фармаце MP3.
На другім (з трох) дыску, выпушчаным беластоцкім таварствам «АБ-БА» для пачатковай школы, размешчаны песні і мінусоўкі для 2 класа.
Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.
На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.
Другая частка складанкі беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманай Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісанай творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў.
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 1962 г., 106 хв.
Неўзабаве – звонкая чарада зімовых святаў. Спадзяёмся, святочная складанка зімовых вершаў ды песень зробіць вашую падрыхтоўку да іх ярчэйшай і весялейшай.
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў. Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў прысвячаюцца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.