Архіў навін
Выйшаў пяты нумар дзіцячага пазнавальна-забаўляльнага часопіса "Жэўжык". Гэтым разам ён прысвечаны зімовым святам.
25 cтудзеня міні-эдкэмп прымала Сярэдняя школа №3 г. Брэста. Знаёмцеся з праграмай і фотасправаздачай з мерапрыемства.
Сваёй рэзалюцыяй ад 3 снежня 2018 года Генеральная Асамблея ААН абвясціла 24 студзеня Міжнародным днём адукацыі (International Day of Education), прызнаючы ролю адукацыі ў дасягненні міру і развіцця.
Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам? Раней на гэта пытанне было праблематычна адказаць, бо ні вынікі рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі, ні цэнтралізаванае тэсціраванне, ні міністэрскія кантрольныя работы каштоўнай інфармацыі для параўнання не давалі.
Прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая расказала, што Амелянецкая сярэдняя школа, якую зьбіраліся закрываць, застанецца працаваць прынамсі ў бягучым годзе.
Практыкаванни для ўрокаў, класных і інфармацыйных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў з медыяадукацыйным зместам дапамогуць развіць крытычнае мысленне і засвоіць практычныя навыкі бяспечнага і адказнага карыстання медыйнай прасторай.
Прапануем падборку артыкулаў пра вынікі PISA-2018, якія з'явіліся ў беларускіх медыя.
Высветлілі навошта: у Міністэрстве адукацыі тлумачаць, што гэта законна - фармуецца база шматдзетных сем'яў у Беларусі.
Беларусь упершыню паўдзельнічала ў аўтарытэтным міжнародным даследаванні ўзроўню сярэдняй адукацыі PISA-2018. Яго вынікі былі прэзентаваныя 3 снежня 2019 года, і Міністэрства адукацыі паспела назваць іх «вышэйшымі за сярэднія». Але ці сапраўды гэта так?
Таварыства беларускай школы з удзелам Сусветнага банка і EdcampBelarus 14 студзеня правялі круглы стол “Даследаванне PISA-2018. Высновы і інтэрпрэтацыі”.