Вікіпедыя як крыніца інфармацыі

Мэта: удзельнікі зразумеюць неабходнасць праверкі даставернасці інфармацыі з розных крыніц і адказнасць стваральнікаў медыятэкстаў.
Абсталяванне: выхад  у інтэрнэт
Вучэбны прадмет:  усе прадметы, інфармацыйная ці  класная гадзіна
Аўдыторыя: вучні 5-11 класаў, дарослыя
Медыятэгі: #пошук і праверка інфармацыі, #Вікіпедыя, #аналіз медыятэксту
Метады і прыёмы: групавая работа, дыскусія
Апісанне практыкавання: Настаўнік прапануе знайсці ў Вікіпедыі артыкулы, прысвечаныя біяграфіі вядомай персоны (гістарычнага дзеяча, пісьменніка, навукоўца і інш.)  на розных мовах (беларускай, англійскай, рускай, польскай, украінскай і інш.), прачытаць іх, перакласці, абмеркаваць у групах наступныя пытанні: 
  • Ці істотна адрозніваецца змест артыкула пра дзеяча на розных мовах? Чаму? 
  • На якія крыніцы спасылаюцца на старонцы кожнага артыкула? Ці шмат сярод іх першакрыніц?
  • Ці можна выкарыстоўваць Вікіпедыю ў якасці адзінай крыніцы інфармацыі? Чаму?
  • Плюсам ці мінусам з’яўляецца захаванне Вікіпедыяй інфармацыі пра ўсіх аўтараў, якія ўносілі карэкціроўкі ў артыкул (гл. гісторыю правак артыкула)?
  • Ці будуць істотна адрознівацца артыкулы пра дзеяча ў розных варыянтах беларускага правапісу (афіцыйным і т. зв. тарашкевіцы)?

Плануецца, што напрыканцы дыскусіі ўдзельнікі прыйдуць да наступных высноваў:

  • для эфектыўнай работы з матэрыяламі свабоднай энцыклапедыі трэба ведаць асноўныя правілы Вікіпедыі, асаблівасці яе структуры і функцыянавання 
  • рэкамедуецца выкарыстоўваць Вікіпедыю для азнаямлення з матэрыяламі па пэўнай тэме, але ўстрымлівацца ад ўспрымання яе ў ролі эксперта і не спасылацца на Вікіпедыю як на крыніцу. 
  • пасля таго, як азнаёміліся з інфармацыяй у Вікіпедыі, неабходна пашукаць больш падрабязныя звесткі, а для пошуку выкарыстоўваць ключавыя словы з вікіартыкула.

Крыніца практыкавання: 

 
Арыгінал артыкула па спасылцы