Архіў навін
Ролік дэманструе выкарыстанне зваротнай сувязі на ўроку матэматыкі. Зваротную сувязь дзеці атрымалі ў выглядзе пісьмовых каментароў да самастойнай работы. Адзнака за гэту работу не выстаўлялася.
Кожны год у сярэдзіне студзеня мы сустракаемся ў адной з аўдыторый Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. У такім складзе мы бачымся толькі адзін раз на год, і аб'ядноўвае нас агульная задача: правесці чарговае «Беларускае пяціборства». Я ўжо не магу з ходу ўспомніць, калі для мяне гэтая традыцыя пачалася.
Дапаможны матэрыял, выкананы паводле сістэмы інтэлект-мапаў Тоні Б’юзана (Tony Buzan). Склаў Дзмітрый Рунцо, анлайн-выкладчык замежных моваў.
У панядзелак, 17 лютага, прайшла ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў Беларускага пяціборства для школьнікаў. Само спаборніцтва прайшло чатырма тыднямі раней. 19 спаборнікаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны змагаліся за прызы пяціборства. Для гэтага ім трэ было развязаць дзве матэматычныя задачы, адказаць на пытанні з мовы, літаратуры, гісторыі Беларусі і прыродазнаўства. Фотарэпартаж пра пераможцаў.
Матэрыялы, падрыхтаваныя вучнямі 23 мінскай гімназіі.
• Крыжаванка па мовазнаўстве
• Тэст «Юны мовазнаўца»
Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.
Другая частка складанкі беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманай Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісанай творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў.
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 1962 г., 106 хв.
Неўзабаве – звонкая чарада зімовых святаў. Спадзяёмся, святочная складанка зімовых вершаў ды песень зробіць вашую падрыхтоўку да іх ярчэйшай і весялейшай.
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў. Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.