Архіў навін
Многія таленавітыя 35-50-гадовыя беларускія навукоўцы працуюць за межамі краіны. Вадзім Дзямідчык, дасягнуўшы навуковага поспеху ў Вялікабрытаніі, вярнуўся на родны біяфак.
Інтэрактыўная гістарычная віктарына, якая расказвае пра гісторыю Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання і да канца існавання. У выніку гулец атрымлівае дыплом надання шляхецтва.
Праз 500 гадоў пасля Бітвы пад Воршай, 8 верасня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя эпічнай настольнай гульні «1514». Пачатак у 18.00.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 25 верасня 2014 г., 17:00. Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў.
Беларускія ментары дыстанцыйных курсаў па Актыўнай ацэнцы прайшлі стажыроўку ў Цэнтры грамадзянскай адукацыі (Варшава) у межах праграмы «Школа, якая вучыцца».
Шаноўныя калегі! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Няхай гэты год прынясе толькі прыемныя змены. Абяцаем, што і далей будзем дапамагаць настаўніку ў прафесійным і асабістым развіцці.
Арэол рамантызму, які міністэрства стварае вакол вайны, вакол вялікай перамогі неіснуючага САВЕЦКАГА народа, вялікасці неіснуючай краіны СССР, можа быць небяспечным.
Рарытэтны «Беларускі дзіцячы спеўнік» Антона Грыневіча, выдадзены ў Вільні ў 1925 годзе, змяшчае 33 тэксты з нотамі.
У новым навучальным годзе на базе больш чым 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стартуе эксперымент па апрабацыі мадэлі незалежнай выніковай атэстацыі вучняў за курс базавай школы.
Пачынае працу Сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі. Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца спісамі на працягу верасня. Заняткі на курсах узроўню Elementary бясплатныя.