Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.01.2009

Як мой сын прынёс са школы «адзінку»

Пасля доўгіх і насычаных зімовых канікул я хвалявалася: як сын, вучань 9-штрых класса, пачне 3-ю чвэрць? Першыя два навучальныя дні некалькі супакоілі: у чацвер сын прынёс 8 па хіміі, у пятніцу — 7 па матэматыцы. Таму спакойна зазірнула ў дзённік і аслупянела: у пятніцу ў радку «фізіка» рукой сына было напісана «Не падрыхтаваны да ўрока» і стаяла рашучая, тлустая «адзінка» з подпісам настаўніцы.




16.01.2009

Вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі»

У кнізе — вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі пластылінавага героя і яго сяброў, якіх прыдумаў журналіст Алесь Кудрыцкі.

Капітан Танака — гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Ён нарадзіўся 15 маяя 2005 году ў інтэрнэт‑дзённіку Алеся Кудрыцкага. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках газеты «Наша Ніва» ў рубрыцы «Газетка дзеткам». Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і адмысловы сайт, прысвечаны пластылінаваму герою.

Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках.


Тыраж кнігі невялікі — усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж.

Паводле tut.by



16.01.2009

КАЛЯДНЫЯ РЭЙДЫ ТБШ (+фотарэпартаж)
Падыходзяць да заканчэння гасцявыя рэйды ў мінскія беларускамоўныя школы і садкі, якія наладзілі прадстаўнікі Таварыства беларускай школы.
Напярэдадні Новага года ТБШ ужо наведала СШ № 60, гімназіі № 14 і 23. Асноўная мэта сустрэч – калядныя віншаванні і ганараванне дыпломамі ТБШ “За прафесійнае майстэрства і выхаванне нацыянальнай свядомасці будучых актыўных грамадзян незалежнай Беларусі” лепшых педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, уручэнне невялікіх падарункаў навучальным установам і настаўнікам.
Да фармавання падарункаў далучыліся шматлікія грамадскія арганізацыі. “Цэнтар Супольнасць” падараваў школам розныя метадычныя дапаможнікі, літаратуру па грамадзянскай адукацыі, а таксама запісаў адмысловы DVD дыск “Гадуем беларусаў”, у які ўвайшлі сцэнары дзіцячых святаў, гульні, метадычныя матэрыялы па краязнаўстве і этнашколе, песенькі для маленькіх, аўдыёкнігі, казкі, чытанкі, мультфільмы, мастацкія фільмы і шмат чаго карыснага для настаўніцкай працы. Грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прэзентавала настаўнікам гістарычныя кнігі, Аб’яднанне бацькоў з Беласточчыны “АБ-БА” падаравала кожнай школе беларускі лемантар – каляровы набор літар алфавіта, які стварыла выдатная беларуская настаўніца з Беластоку Аліна Ваўранюк. Беларуская школка ў Нью-Ёрку і культурна-адукацыйная фундацыя Орса-Рамана дапамаглі сфармаваць для кожнага беларускага садочка вялікія наборы дыскаў і касет з мультфільмамі, казкамі, песенькамі, а настаўнікам яны падаравалі кнігі беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і іншых. А кампанія “Будзьма!” дапамагла аздобіць падарункі адмысловымі торбачкамі, віншавальнымі паштоўкамі.
Фотарэпартаж з садкоў
Фотарэпартаж са школаў

/

14.01.2009

Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў чалавека

Мы запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе напрыканцы лютага ў Мінску.

У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расіі і Украіны.

Гэта двухдзённы сэмінар па навучанню асновам Правоў Чалавека;

* стратэгіям і тактыкам абароны грамадскіх інтарэсаў;

* вядзенню грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці;

* арганізацыі эфектыўнай грамадскай дзейнасці;

* абароне Правоў Студэнтаў;

* стварэнню і развіццю студэнцкіх ініцыятыў;

* новым тактыкам абароны Правоў Студэнтаў і моладзі ў агульным.


Экспэртамі і трэнерамі Школкі з'яўляюцца вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятываў поруч з лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзянскімі актывістамі.

У Школцы могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя Правы Чалавека альбо Правы Студэнтаў.

Мы прымаем заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 год.

Як прыняць удзел:

Дзеля таго каб прыняць удзел у сесіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па адрасе: studentHRschool@hrworld.ru

Для ўдзельнікаў, прайшоўшых конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школкі бясплатнае, прадстаўляецца харчаванне, а для ўдзельнікаў з іншых гарадоў – таксама пражыванне.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лютага!!

Дадатковая інфармацыя: studentHRschool@hrworld.ru,
Елізавета Яфімава, Ганна Дабравольская, Вікторыя Громава



14.01.2009

У Магілёве прайшло чарговае «Беларускае пяціборства»

5 студзеня 2009 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-VIII” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 27 навучэнцаў 9–11 класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці, сярод якіх былі і “свежыя” пераможцы абласных прадметных алміпіяд.

“Беларускае пяціборства-VIII” мае некаторыя адметнасці. Упершыню ўдзельнікаў з рэгіёнаў вобласці было болей, чым прадстаўнікоў абласнога цэнтра. Упершыню перамогу атрымаў вясковы хлопец, а не прадстаўнік абласнога ці раённага цэнтра.




13.01.2009

Рэйтынгавая сістэма кантролю і ацэнкі ў камп'ютэрных сістэмах навучання


Сваім досведам працы з рэйтынгавай сістэмай, аб якой гэтак шмат гавораць на працягу некалькіх гадоў, падзяліўся настаўнік сярэдняй школы №16 г. Пінска С.І. Федарына



Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc





10.01.2009

Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Бруселі і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.
Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.
3–7 лістапада ў рамках праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай, у тым ліку і па нашым рэгіёне. Сустрэчы былі прысвечаныя такім тэмам, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш.
Паездка з тэматычным акцэнтам на пытанні энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г.
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.
Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара.
Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.
Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.
Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г.
Спамаваць анкету можна тут.
Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі.

09.01.2009

Школа ці шкода?

Скажам прама, без рэверансаў: замест таго, каб ступіць крок наперад, як гэта павінна быць пры рэформах, наша школа насамрэч зрабіла два крокі назад. Гэтая марная прыдумка адразу ставіць сябе ў супрацьлеглую якасць — антырэформу, псеўдарэформу, якая, не ліквідаваўшы ранейшыя памылкі, паспешліва робіць новыя…


Чытайце артыкул Алеся Лозкі, старшыні «Таварыства беларускай школы» на старонцы «Народнай волі"

09.01.2009

КОНКУРС У МЕЖАХ ПРАГРАМЫ ПАДТРЫМКІ МІЖНАРОДНЫХ ПРАЕКТАЎ
Нагадваем, што падыходзіць апошні тэрмін падачы заявак на праграму „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“. Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты школаў і пазашкольных аб'яднанняў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Падтрымку атрымліваюць як праекты па крытычным алізе гісторыі, так і праекты, якія тычацца сучаснасці і прысвечаныя тэмам дэмакратыі, правоў чалавека, барацьбы з дыскрымінацыяй. Мэтавую групу складае моладзь ва ўзросце ад 14 да 21 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2009 году. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце тут: https://nastaunik.eu/news/801

08.01.2009

«Выпаў грук паэтаў з рук»



У мінскім выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніжка дзіцячых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Выпаў грук у грома з рук”, у якой сабраныя як дзіцячыя вершы мінулых гадоў, гэтак і сённяшнія вершы Барадуліна для маленькіх, дзе з'яўляюцца такія сучасныя рэаліі, як інтэрнэт, мабільнік, ролікі… Пра кніжку распавядае яе выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.





Старонкі