Архіў навін
Выйшаў новы даведнік даведнік для абітурыентаў ССНУ
Даведнік для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў выйшаў у выдавецтве «Вышэйшая школа». Зараз выпускнікі 2009 гады могуць азнаёміцца з правіламі прыёму, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб формах навучання, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, кваліфікацыях, якія можна атрымаць у выніку навучання, уступных выпрабаваннях, леташнім прахадным бале, прыкладным плане прыёму, кошце навучання. Нялішняй будзе інфармацыя аб магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце. У даведніку адзначаныя спецыяльнасці, на якія прымаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама змешчаныя новыя праграмы ўступных выпрабаванняў на 2009 г.
Паводле газеты Звязда
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы.
ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”
Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну.
На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя.
Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў Мінску, Пр-т Газеты Праўды, 11 пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ.
Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні.
Звяртайцеся да Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю
маб + 375 29 6318569, e-mail hryn@anitex.by
Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў, вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль.
Больш пра фестываль мажна даведацца на старонцы http://www.folk.by/palyn.html
Гісторык Алесь Белы прыедзе ў Наваполацк
Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я.Коласа ў Наваполацку запрашаюць 21 красавіка ў 17 гадзін на творчую сустрэчу з вядомым гісторыкам, аўтарам і укладальнікам кніг «Хроніка Белай Русі», «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook», шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Энцыклапедыі ВКЛ», у англ. часопісах, сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ), каардынатарам праекту «Наша Страва» – рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, доктарам гуманітарных навук (PhD) Алесем Белым.
На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».
Паводле budzma.org
Семінар па праблемах захвання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны
Дэпартамент гісторыі і бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць 30 мая 2009 году ў Вільні другі навукова-практычны семінар па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны (першы семінар адбыўся ў лютым 2004 году ў ЕГУ, Мінск).
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, музейныя супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх і літоўскіх універсітэтаў.
Падрабязная інфармацыя – у файле.
Паводле belngo.info
Эдуард Акулін выступіць у мінскай школе
Творчая сустрэча паэта і барда Эдуарда Акуліна адбудзецца 14 красавіка ў Мінску, у сталічнай школе № 124. Пачатак імпрэзы а 10.00.
Паводле budzma.org
Міжнародны трэнінг па працы з групамі
8-дзённы міжнародны трэнінг аб дызайне, кіраванні і ацэнцы навучання і групавых працэсаў у нефармальнай адукацыі і працы з моладдзю. Трэнінг накіраваны на трэнераў, лідэраў груп з досведам працы з моладдзю.
Мерапрыемства адбудзецца 30 мая – 7 чэрвеня 2009 году ў г. Дыліжан, Арменія.
Працоўная мова – англійская.
Удзельнікам прадстаўляецца пражыванне і сілкаванне, кампенсуецца 70% ад транспартных выдаткаў. Арганізатарамі прадугледжаны ўнёсак удзельнікаў 30 еўра.
Для ўдзелу ў трэнінгу накіруйце запоўненую заяўку на эл. адрас vrecer@dieloop.at (Marcus Vrecer) да 20 красавіка 2009 году.
Праграму трэнінга можаце спампаваць тут.
Уступная кампанія ва Уроцлаве
Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.
Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.
Міжнародны конкурс для журналістаў
Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны 20-годдзю мірных рэвалюцый у еўрапейскіх краінах.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і ан-лайн СМІ ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Тэксты могуць быць прадстаўленыя на дзяржаўных і рэгіянальных мовах, і мусяць быць апублікаваныя ў пэрыяд са жніўня 2009 году. Працоўныя мовы праграмы: англійская і нямецкая.
Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры.
Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ.
Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе:
Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог»,
Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html
Паводле рассылкі belngo.info



