Архіў навін
Гадавыя выдаткі Фінляндыі на адукацыю складаюць каля 12% бюджэту. Гэта прыкладна 18 мільярдаў даляраў. У бюджэце Беларусі - 4,8%, або каля 400 мільёнаў даляраў. Пры гэтым у Беларусі жыве на 4 мільёны чалавек больш.
Аўтар ідэі Павел Лабацэвіч праз малюнкі і подпісы да іх даступна тлумачыць сутнасць фізічных законаў, з'яў і прынцыпаў.
Дзякуй юрыстам з Беларускага Хельсінскага камітэта за юрыдычныя парады.
Гісторыкі дзеляцца ідэямі і матэрыяламі з класнымі кіраўнікамі.
Пра зэкаў як ідэал сапраўднай працы, школьную форму, дзяцей "пятай калоны", трусішкі і, вядома ж, хакей. Артыкул ТYТ.BY
Як змянілася жыццё Алены Маслюковай са Светлагорска, з якой ў 2014 годзе не працягнулі кантракт. Настаўнік года з 32-гадовым стажам працы без спагнанняў у нейкі момант перастала задавальняць беларускую сістэму адукацыі.
Дзякуючы фірме "Дакладная версія" настаўнікі могуць набыць якасныя дапаможнікі (методнікі) для працы з актыўнай ацэнкай.
За суткі ў сацыяльных сетках прагаласавала 499 чалавек, абсалютная большасць з якіх выказалася за захаванне 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Ці пачуе педагогаў педсавет?
Вяртанне да 5-бальнай сістэмы будзе абмяркоўвацца на Рэспубліканскім педсавеце 23-24 жніўня. Аднак меркаванне настаўнікаў па гэтым пытанні ніхто не ведае.
Сяргей Фадзін: Рашэнне задач выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш займальным. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно, а сцэнарысты і рэжысёры часта не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы.



