Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.08.2012

Можа, гэта зусім не задача настаўніка – «всеобуч»? Зазірнем у «Палажэнне аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі». І што ж мы бачым у Раздзеле 1 п. 5: «Улік дзяцей ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы праз аддзелы (кіравання) адукацыі». Настаўнікі ні пры чым!

11.08.2012

Шаноўныя калегі! Існуе некалькі дакументаў, якія наўпрост рэгламентуюць розныя аспекты нашай дзейнасці. У мяне пры сабе заўсёды ёсць: Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, асноўныя задачы якога (артыкул 2): рэгуляванне працоўных i звязаных з iмi адносiнаў; развіццё сацыяльнага партнёрства...

09.08.2012

- Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»;
- Навіны адукацыі ў свеце;
- Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім;
- Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...

Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №21 (pdf 412 Kb)

09.08.2012

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №20, 21

№20: Якасць адукацыі; Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі; Нацыянальная культура і адукацыя...
№21: Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»; Навіны адукацыі ў свеце; Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім; Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...
Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.

08.08.2012

12 13 жніўня 

Найпрыгажэйшую прыродную з’яву можна будзе ўбачыць 12 і 13 жніўня, менавіта ў гэты час над Зямлёй будзе бачны палёт метэораў Персеідаў.
У гэты час іх колькасць дасягае 100 –110 на гадзіну. Менавіта з-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.
Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.


06.08.2012

- Задачы, неадпаведныя Праграме ўступных экзаменаў >>>
- Найскладанейшая задача В10: рашэнні фармальнае – і творчае >>>


06.08.2012

- Задачы, неадпаведныя Праграме ўступных экзаменаў >>>
- Найскладанейшая задача В10: рашэнні фармальнае – і творчае >>>


06.08.2012

З 15 да 30 ліпеня на возеры Сялява праводзіліся штогадовыя археалагічныя раскопкі і скаўцкі летнік.
Глядзіце фотарэпартаж і відэа з артыстамі на Сяляве.


01.08.2012

ПрайдзіСвет

У Чэхіі дзеці чытаюць кнігі, падборку якіх зрабілі вядомыя чэшскія творцы, а таксама абіраюць кнігі для чытання самастойна, абмяркоўваючы спіс прапанаванай літаратуры ўсім класам. Настаўнікі толькі падтрымліваюць гэтае пачынанне, бо школьнікі чытаюць самі, без усякага прымусу. Да таго ж, у іх з’явіўся стымул.
За кожную прачытаную кнігу школьнікам плацяць па 50 крон, пасля чаго дзеці праходзяць тэст на сайце праекту «Чытанне дапамагае» (Čtení pomáhá). І калі ўсе адказы правільныя, кампутар пераводзіць на імя школьніка сумленна заробленыя кроны. Праўда, грошы гэтыя — віртуальныя. Аднак дзеці ўжо «начыталі» больш чым на 11 мільёнаў крон. Выдаткаваць гэтыя грошы вучні могуць толькі на дабрачыннасць, з дапамогай электроннага пераліку сродкаў.


31.07.2012

У другой палове жніўня працягнецца запіс на восеньскі семестр курсаў нямецкай мовы ў Інстытуце імя Гётэ ў Беларусі.
Папярэдняе бясплатнае тэставанне абудзецца 14 жніўня (аўторак) у 13:00; 15 жніўня (серада) у 13:00. Тэставанне складаецца з лексічна-граматычнага тэсту, пісьмовага адказу на 2 пытанні з паўсядзённага жыцця і гутаркі. Працяглаць тэставання – прыкладна 3,5 гадзіны.
Для ўдзелу ў тэставанні патрабуецца папярэдні запіс.


Старонкі