Архіў навін
Ключавое пытанне да тэмы паводле методыкі актыўнай ацэнкі. Ролік зняты падчас метадычнага летніка Альхоўка-2012.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Моладзевы цэнтр Hyvärilä (Фінляндыя) шукае валанцёра з Беларусі тэрмінам на 11 месяцаў.
Моладзевы цэнтр займаецца адукацыйнымі праграмамі, звязанымі з працай з моладдзю на вольным паветры. Валанцёр зможа палепшыць свае навыкі ў распрацоўцы моладзевых праектаў, даведаецца пра адукацыйныя праграмы ў Фінляндыі і атрымае досвед у арганізацыі навучальных мерапрыемстваў на прыродзе.
З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах.
Прапануем вашай увазе матэрыялы, якімі падзяліліся настаўнікі падчас метадычнага летніка «Альхоўка-2012».
Праблемнае навучанне - прэзентацыя, падрыхтаваная Аленай Ананчыкавай.
Сучасныя падыходы да якасці навучання: ключавыя кампетэнцыі – прэзентацыя, падрыхтаваная Тамарай Мацкевіч.
Сёння пачынае працу летнік для настаўнікаў і метадыстаў «Альхоўка-2012».
Сёлета 45 настаўнікаў з усіх куткоў Беларусі сабраліся на беразе Страчы каля вёскі Альхоўка ў 23-ці раз. Тэма летніка – «Праблемнае навучанне».
Летнік пачаўся з традыцыйнага кола, дзе ўсе ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі, распавядаюць пра свае поспехі.
Сцяг летніка паднялі першагодкі – настаўнікі, якія прыехалі ў летнік упершыню.
Сайт Настаўнік.info зычыць калегам плённай працы і чакае новых метадычных матэрыялаў і цікавых педагагічных ідэй.
З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».
Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах. У семінары паўдзельнічалі 30 педагогаў устаноў адукацыі рэспублікі. Асноўнай мэтай семінара было авалоданне эфектыўнымі спосабамі ацэначнай дзейнасці вучняў на аснове адукацыйнай стратэгіі «Актыўная ацэнка».
Калі Вы валодаеце французскай мовай і з'яўляецеся вучнем 11 класа або студэнтам універсітэта, Франка-беларускі цэнтр прапануе Вам праграму курсаў па сацыяльных навуках і еўрапейскім праве. Праграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве з універсітэтам Мантэск'ё-Бардо IV (Францыя). У Вас ёсць шанец атрымаць адукацыю, якая адказвае патрабаванням еўрапейскай сістэмы LMD.
Курсы будуць праходзіць у Мінску цягам 2012- 2013 навучальнага года
Аплата: 50 еўра
Заяўкі прымаюцця з красавіка па верасень 2012 г.
Падрабязная інфармацыя тут .
Паводле сайта adukacyja.info
Людзі на балоце (аўдыё)
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа.
1962 г., 106 хв.
Слухаць /
Новыя прызначэнні ў Міністэрстве адукацыі: намеснік-артылерыст
З прафесійнымі біяграфіямі новых намеснікаў міністра адукацыі – Васіля Будкевіча ды Сяргея Рудога – можна пазнаёміцца тут.