Архіў навін
Ігар Сасімовіч, Глыбокае
Раніцай 6 чэрвеня 2012 г. пры ўмове яснага неба адразу пасля ўсходу Сонца на яго дыску можна будзе заўважыць маленькую чорную плямку. Гэта будзе павернутая да нас цёмным бокам планета Венера. Яна на працягу амаль 8-мі гадзін будзе перасякаць дыск Сонца. У Беларусі можна будзе бачыць толькі другую палову гэтай рэдкай з’явы: ад узыходу Сонца (каля 5 гадзін раніцы) і да сыходу Венеры з дыска Сонца (каля 8 гадзін раніцы). Мінулы раз такое адбывалася 8 год назад (чэрвень 2004 года). А наступнага транзіта давядзецца чакаць ажно 105 з паловай гадоў – ён адбудзецца толькі ў 2117 годзе.
Заявы прымаюцца да 29 чэрвеня
Польскі Інстытут у Мінску праводзіць 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Курсы бясплатныя, некамерцыйныя.
Прыняць удзел у конкурсе можа прыняць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 год. Польскае паходжанне не з’ўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
РГА «БелАЮ ЮНЕСКА» запрашае маладых педагогаў ці студэнтаў старэйшых курсаў на стажыроўку / педагагічную практыку ў дзіцячыя лінгвістычныя летнікі. Працягласць летнікаў 9–10 дзён. Праца будзе весціся сумесна з носьбітамі мовы з Вялікабрытаніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі, Партугаліі, Польшчы, Кітая.
Патрабаванні да кандыдатаў: вольная замежная мова, навыкі працы з дзецьмі, крэатыўнасць і здольнасць арганізоўваць гульнявыя мерапрыемствы, узрост 18–25 гадоў.
Сярэдняя адукацыя ў Расіі адна з самых горшых у свеце і працягвае імкліва пагаршацца. Такую выснову робяць расійскія эксперты на падставе тэставання вучняў паводле міжнароднага стандарту PISA (Programme for International Student Assessment). Так, у 2000 годзе паводле вынікаў даследавання РІSA Расія была на 27 месцы, у 2003 – на 32-м, у 2006 – на 37, а ў 2009 – апусцілася на 41 месца. Прагнозы толькі што завершанага даследавання 2012 года не даюць падставаў для аптымізму.
На сайце turnir.tut.by размешчаны пяць online-турніраў па матэматыцы, беларускай мове, на развіццё лагічных здольнасцяў:
- «Літарныя рэбусы» для вучняў 2–3 класаў;
- «Беларускія дыктоўкі» для вучняў 4–5 класаў;
- «Логіка, прадметы і імёны» для вучняў 6–7 классаў;
- «Займальныя задачы» для вучняў 8–9 класаў;
- «Нашая гісторыя ў асобах» для старшакласнікаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 червеня
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з Украіны, Беларусі ды Расіі ва ўзросце 18–21 гадоў, якія маюць поспехі ў навуковай ды грамадскай дзейнасці і раней не ўдзельнічалі ў навучальных візітах.
Удзел бясплатны. Візіты у Варшаву, Кракаў, Уроцлаў, Гданьск ці Ольштын (на выбар арганізатараў) адбудуцца ў кастрычніку-лістападзе 2012 г. Працягласць візіту – 12 дзён групамі па 11 асобаў.
У праграме: лекцыі кіраўнікоў і вядомых выкладчыкаў польскіх ВНУ; сустрэчы з лідэрамі публічнага жыцця Польшчы, чальцамі ўраду, журналістамі; дэбаты і дыскусіі; наведванні польскіх дзяржаўных і публічных устаноў ды інстытутаў; кантакты са студэнцкімі суполкамі. ’
Ад удзельнікаў не патрабуецца ведання польскай ці іншай замежнай мовы.
Надзея Нікалаева, Звязда
Праца настаўнікаў і выхавальнікаў не лічыцца высокааплатнай у многіх краінах. Аднак выхавальніца з Джорджыі (ЗША) Дэана Джамп змагла зарабіць 700 тысяч долараў на продажы сваіх вучэбных планаў і матэрыялаў на анлайн-біржы.
Пол Эдэльман, заснавальнік гэтага стартапу, стварыў платформу для ўзаемавыгаднага абмену метадычнымі і вучэбнымі матэрыяламі пасля таго, як сам адпрацаваў чатыры гады настаўнікам у адной са школ Нью-Ёрка: «Аднойчы мне прыйшло ў галаву, што планы ўрокаў, якія настаўнікі звычайна складаюць для ўласных патрэб, маюць грашовую каштоўнасць. Так прыйшла ідэя стварыць біржу Tеасhеrs Рау Tеасhеrs. Цяпер настаўнікі могуць нядрэнна падзарабіць, прыдаўшы сваім матэрыялам таварны выгляд і выставіўшы іх на продаж».
Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?