«Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы»

25.09.2012

«Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы»: Урок па сусветнай гісторыі для вучняў 10 класаў

Даслала Аксана Колтан, ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Спампаваць:

• Cцэнар урока, тэхналагічная карта і дадаткі doc 1,13 Mb
• Мультымедыйная прэзентацыя «Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы» з урыўкам дакументальнага фільма «Прага» (неабходна наяўнасць праграмы Windows Media Player) ppt 5,51 Mb
• Мультымедыйная прэзентацыя «Будапешцкая восень» (заданне для самастойнай працы вучняў) ppt 1,99 Mb
• Мультымедыйная прэзентацыя «Будапешцкая восень» (як узор выкананага задання) ppt 2,14 Mb
• Фрагмент дакументальнага фільма «Прага»; неабходна наяўнасць праграмы Windows Media Player



Метадычны каментар:

Праблема пры вывучэнні дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што змест навучальнага матэрыялу складаны і аб’ёмны. Ён прадугледжвае наяўнасць у вучняў сфармаваных уменняў аналізу і сінтэзу гістарычных падзей, параўнальных уменняў, уменняў вызначаць прычынна-следчыя сувязі. Галоўная задача настаўніка ў такой сітуацыі – знайсці тыя метады і прыёмы, пры дапамозе якіх складаны змест стане простым і даступным. Важная ў дадзенай сітуацыі і форма дзейнасці. Вучні павінны адчуць сябе не назіральнікамі, а ўдзельнікамі падзеі. Для разгляду дадзенай тэмы прапанаваны ўрок-рэканструкцыя.

Урок распрацаваны з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў, прыёмаў актыўнай ацэнкі і інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій. На ўроку прысутнічае індывідуальная, групавая форма працы і праца ў парах. Тэма разлічана на адну вучэбную гадзіну.

Меркаваныя вынікі ўрока. У канцы ўрока вучні павінны:

• ведаць характэрныя рысы сацыялізму ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы пасля вайны;
• разумець прычыны і наступствы крызісу «рэальнага сацыялізму»;
• ведаць храналогію падзей;
• ацаніць уплыў непрадуманай, недальнабачнай палітыкі на лёсы асобных дзяржаў.

У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі, задачамі і тыпам урока выкарыстаны наступныя метады і прыёмы: часткова-пошукавы метад, метад аналізу і сінтэзу, прыём «Кругі Эйлера», «Ключавое слова», «Калаж», «Кластар», «Храналагічны ланцужок», «Вызначы пазіцыю», інтэрактыўная гульня «Тры куты».

Мэта урока: стварэнне ўмоў для засваення ведаў:

• пра асаблівасці палітычнага развіцця краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы пасля вайны;
• характэрныя рысы сацыялізму ў гэтых краінах;
• аб прычынах і наступствах крызісу “рэальнага сацыялізму”.

Задачы:

• садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць гістарычныя падзеі, усталёўваць прычынна-выніковыя сувязі;
• спрыяць выхаванню калектыўнай культуры вучэбнай дзейнасці: уменню слухаць адзін аднаго, працаваць у групе; садзейнічаць развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі;
• забяспечыць фарміраванне палітычнай культуры і актыўнай грамадскай пазіцыі вучняў.

Мэты на мове вучняў:

• напрыканцы заняткаў вы будзеце ведаць паслядоўнасць развіцця падзей у краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы пасля вайны; асаблівасці будаўніцтва сацыялістычныга грамадства і прычыны краху сацыялізму ў гэтых краінах;
• мы высветлім да якіх наступстваў можа прывесці спроба навязаць народу чужы спосаб жыцця.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Форма ўрока: урок-рэканструкцыя.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, мультымедыйная прэзентацыя Microsoft PowerPoint “Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы”, відэафрагмент “Прага”, дыдактычны матэрыял, атлас па сусветнай гісторыі для 11-га класа (стар 12).