Архіў навін
icomos.by
Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета – 2012. Тут пададзены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб наважыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца ўлетку у горадзе. У кожным разе выпадку, вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.
Марыя Эйсмант, Народная воля
У Мінску супрацоўнікі сталічных падатковых інспекцый выявілі 74 рэпетытара, якія займаліся з вучнямі нелегальна, г.зн. не плацілі падаткі. Але, аказваецца, педагогам, калі яны ладзяць адукацыйныя паслугі, дастаткова заплаціць у месяц 90 тысяч рублёў падаходнага падатку – і, калі ласка, вучы дзяцей на здароўе.
Пра тое, як жывецца сёння рэпетытарам, апавядае настаўнік фізікі Яўген Ливянт. У 2001 годзе ён адзін з першых выйшаў з падполля і стаў займацца рэпетытарствам цалкам легальна.
- Калі я звярнуўся ў падатковыя органы, там не ведалі, як мяне рэгістраваць: відаць, гэта быў прэцэдэнт, – кажа Яўген Ливянт. – Зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і адразу ж адчуў, наколькі зручней і спакайней так працаваць. Угаварыў перайсці працаваць легальна, напэўна, з дзясятак маіх калегаў, і ніводны з іх не пашкадаваў, што так зрабіў.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г.
Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў. У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы: 5–15 лістапада, 3–13 снежня.
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў: маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя студэнты ці прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20–30 гадоў; грамадзяне Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (толькі Калінінградская вобласць); вольна валодаюць рускай мовай.
У межах праекта забяспечваюцца: пакрыццё выдаткаў на праезд, харчаванне і пражыванне, патрэбныя матэрыялы. Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (самі візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).
Спонсар праекта – горад Гдыня.
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
На настаўніwкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0».
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
На настаўніцкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0». Напрошваецца абагульненне – «Педагогіка 2.0». У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах у Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. Але прынамсі памарыць... Для зачыну прывяду шэраг цытатаў з А.Ніла.
...Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям надавалася б свабода быць самімі сабой. Для гэтага мы мусілі адмовіцца ад усялякай дысцыпліны, усялякага кіравання, усялякага намаўлення, усялякіх маральных павучанняў, усялякага рэлігійнага настаўлення. Нас называлі смельчакамі, але гэта зусім не вымагала адвагі. Усё, што было патрэбна – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно з прыроды сваёй істота добрая, а не злая...
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому.
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому. Напрыклад, падчас віртуальнага шпацыру па Нясвіжскім замку можна зблізку разгледзець не толькі заязную браму, цэнтральны пляц, бастыёны і замкавыя дворыкі, але і дэталёва пазнаёміцца з нутранымі заламі — «залатой», «бальнай», «паляўнічай», а таксама з бібліятэкай, страўняй і нават… з кавярняй.
Апошні тэрмін падачы заявак – 4 снежня
Стыпендыі Gates Cambridge Scholarships даюцца для навучання на паслядыпломным узроўні ў Кембрыджскім універсітэце штогод, ад 2000 года.
У конкурсным адборы на атрыманне прэстыжнай стыпендыі могуць паўдзельнічаць заяўнікі-замежнікі, якія прадэманстравалі выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лідэрскі патэнцыял, прыхільнасць справе паляпшэння жыцця іншых людзей, высокую ступень адпаведнасці кваліфікацыі і інтарэсаў кандыдата патрабаванням той універсітэцкай праграмы, на ўдзел у якой ён прэтэндуе.
Зміцер Панкавец, Наша Ніва
Магчыма, справа проста ва ўзросце. Сёлета Казіміру Сцяпанавічу — 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бараўкі (Мядзельскі раён). Скончыў педагагічны ўніверсітэт, працаваў у школе настаўнікам фізікі.
Фарыно быў намеснікам міністра 10 гадоў, ад 2002. У міністэрстве ён курыраваў дзейнасць дашкольнай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Таксама за ім былі замацаваныя Акадэмія паслядыпломнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў. Біяграфію Фарыно ўжо знялі з сайта Міністэрства адукацыі.
«Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа
Даслала Юлія Паўлава, ДУА «Гімназія № 1 г.Барысава» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.