Архіў навін
29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
У паўфінале паўдзельнічалі 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ.
ampby.org
У ноч з 18 на 19 мая людзі ва ўсім свеце стануць перад сур’ёзным выбарам: глядзець сны ці музейныя экспанаты? Чым парадуюць беларускія музеі? Які з іх можна будзе абрабаваць і не панесці пакарання? Дзе патанчыць, а дзе паслухаць музыку? Ноч музеяў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску.
16 мая ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Сярэдняя школа на сучасным этапе: стан, праблемы і перспектывы». Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ:
- Сёлета ў Беларусі будзе зачынена 114 школ >>>
- З новага навучальнага года ў школах увядуць абавязковы іспыт па замежнай мове >>>
- Вучыць гісторыю і геаграфію на роднай мове? Не цяпер… >>>
- У аплаце працы педагогаў плануюцца змены >>>
- Чаму перавыдаюць падручнікі… з памылкамі? >>>
- Інтэрнэт у кожную школу >>>
- Міністэрства адукацыі непакояць меркаваныя недаборы ў ПТВ, ССНУ ды ВНУ >>>
- Пра эксперымент па падушным фінансаванні школ >>>
Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі.
Мінск: Народная асвета, 1997
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая
Грамадская арганізацыя «Minsk Club Bonn» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйным тыдні, які адбудзецца 1–8 ліпеня 2012 г. і будзе прысвечаны тэме «Узнаўляльныя віды энергіі».
Падчас візіту беларускія ўдзельнікі наведаюць установы і прадпрыемствы г.Бона, паўдзельнічаюць у сусветным кангрэсе па ветравой энергіі, дыскусіях з нямецкімі школьнікамі і студэнтамі.
Арганізатары забяспечваюць выдаткі за дарогу, пражыванне, харчаванне, праезд па горадзе і праграму. Складка на ўдзел 50 еўра.
Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10
Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.
Таямніцы ў назвах краін
Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Настаўнік брэсцкай СШ № 10 Уладзіслаў Лупакоў разглядае факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў.