Цукеркавы Фэст «Ivkon-2012»

04.06.2012

16 чэрвеня 2012 г. 

14.00 – 23.00 мястэчка Івянец
14.00 плошча Свабоды
15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава



…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.

І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.

Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.

А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:

• сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель
• рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні
• вясёлыя танцы, гульні ды варожбы
• зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі
• рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы
• сярэднявечныя латарэі
• пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця
• віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды
• дэгустацыя цукерак
• этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства
• знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы
• праездка на рэтрааўтамабілях
• конна-спартовае шоў уланаў
• заплывы на каноэ і байдарках
• вечаровая этнадыскатэка
• вогнішча і фаер-шоу