28.05.2012
На сайце turnir.tut.by размешчаны пяць online-турніраў па матэматыцы, беларускай мове, на развіццё лагічных здольнасцяў.
Турнір «Літарныя рэбусы». прызначаны для вучняў 2–3 класаў.
Турнір «Беларускія дыктоўкі» прызначаны для вучняў 4–5 класаў.
Заданні турніра «Логіка, прадметы і імёны» паспрыяюць фармаванню лагічнага мыслення вучняў 6–7 классаў.
Турнір «Займальныя задачы» прызначаны для вучняў 8–9 класаў.
Заданні турніра «Нашая гісторыя ў асобах» будуць карысныя і цікавыя як старшакласнікам, так і дарослым.
Цяперашняя серыя стартавала 24 мая і будзе праходзіць цягам трох летніх месяцаў. Удзел ва online-турнірах бясплатны, найбольш актыўныя каманды будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і падарункамі.