31.05.2012
Музыка Таццяны Грыневіч
Словы Алены Церашковай
Выконвае Адась Матафонаў
Бэзу пах у вокны просіцца.
Май буяе на двары.
Развітаемся да восені,
Хутка стрэнемся, сябры!
Золкі нас чакаюць росныя,
Пыл няведамых дарог… …
Пасталелыя, падрослыя,
Пераступім зноў парог.
Сядзем мы на месцы звыклыя,
І праз нейкіх два-тры дні
Узгадаем пра канікулы:
Эх, кароткія былі!
Канікулы (mp3, 1 Mb)
Нагадваем, што матэрыялы для падрыхтоўкі Выпускной вечарыны і Свята апошняга званка мы збіраем для вас тут. Дасылайце свае тэксты і фанаграмы!