Архіў навін
ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Зьмест праекта і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
Фэстываль паэзіі «Парадак словаў" пройдзе з 31 ліпеня па 3 жніўня 2008 года ў Мінску. Месца правядзення – музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), фальварак «Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская, 12). Госці фэсту: літаратурныя фестывалі бліжэйшага замежжа: «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад», «Валошынскі фэст» (Крым, Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбекістан).
ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.
Тыпавыя вучэбныяі планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Тыпавыя вучэбныя планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
На нашым сайце размешчаная інфармацыя з тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН агульнадукацыйных школ, школ-інтэрнатаў
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН гімназіі
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН ліцэя
-- ПЕРАХОДНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН на 2008/2009 навучальны год
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН вячэрняй школы
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА «ЕЎРОПА РЭГІЁНАЎ"
Інстытут нямецкіх даследванняў пры Цэнтры міжнародных даследванняў (CfIS, www.cfis.by) у Мінску, Моладзевы адукацыйны клуб NEWLINE (www.newlineclub.net) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў (www.ibb.by) запрашае прыняць удзел у Летняй школе 2008, прысвечанай тэме «Еўропа Рэгіёнаў". Школа адбудзецца ў Мінску/Брэсце 12–16 жніўня 2008 года. Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты і школьнікі старэйшых класаў, маладыя педагогі, прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў. Апошні тэрмін падачы заявак: 6 жніўня 2008 года.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.
Паводле http://n-europe.eu, і рассылкі http://belngo.info
Міжнародная летняя школа «Нацыянальныя меншасці: сёння і заўтра»
15–26 верасня ў трох еўрапэйскіх гарадах (Аполе, Бeрлін, Страсбург) адбудзецца міжнародная летняя школа, прысвчаная праблематыцы нацыянальных меншасцяў. Удзельнікамі могуць быць студэнты, выпускнікі ВНУ і маладыя спeцыялісты, якія зацікаўлены тэмай сустрэчы.
Працоўная мова – нямецкая.
Дадатковая інфармацыя і праграма школы тут
Паводле adukacyja.info
Аб'яўлены прыём заявак на стыпендыяльную праграму на 2008/2009 навучальны год па наступных спецыяльнасцях: інфарматыка, матэматыка, будаўніцтва, хімія, фізіка, электроніка, інжынерная экалогія, інжынерыя ў біямедыцыне, аўтаматыка, робататэхніка, а таксама падобныя галіны тэхнічнага характару.
Кандыдаты на доктарскую стыпендыю з Беларусі, Украіны, Казахстана і Малдовы мусяць ведаць польскую ці ангельскую мову, мець вышэйшую адукацыю і не быць старэйшымі за 35 год.
Праграма прадугледжвае аплату навучання, ст
Куды вядзе рэформа?
Ліпеньскага зацішша ў адукацыі сёлета нe выпала – прэзідэнт падпісаў дэкрэт № 15 і праз паўтара месяца школа павінна пачаць працу ў адрэфармаваным выглядзе.
Афіцыйныя крыніцы інфармацыі і сам прэзідэнт няспынна паведамляюць пра посьпехі, як быццам яны ўжо адбыліся.
Цуда не адбылося – указ пра рэформу сярэдняй адукацыі падпісаны.
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі»
Дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў.



