Архіў навін
• Пра хохлікаў ды Каляды 
• Паміж снегам і сёмым небам 
• Дзе той Новы Год? 
• Зімовыя чараўніцы 
• Зімовы вечар ката Філімона 
• Каляды ката Філімона 
• Куцця ката Філімона 
• Як сагрэцца кату Філімону? 
• Прыгоды Ціўкі: Зімовая кампанія 
• Прыгоды Ціўкі: Зімовыя зухі 
• Аблавушак: Елка 
• Аблавушак: Зімовыя кватаранты 
• Аблавушак: Снегавік 
• Аблавушак: Зімовыя запасы 
• Аблавушак: Саначкі 
• Аблавушак: Коўзанка 
• 12 месяцаў 
 
Тамара Мацкевіч 
Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 14 студзеня 2013 г. 
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1 – 4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША. 
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасцях: • бухгалтарскі ўлік, • сельская гаспадарка, • антрапалогія, • біялогія, • бізнес, • хімія, • інфармацыйныя тэхналогіі, • крымінальнае права, • эканоміка, • адукацыя, • інжынерная справа, • кіраванне прыроднымі рэсурсамі, • геалогія, • кіраванне ў сферы сэрвісу і турызму, • міжнародныя адносіны, • журналістыка, • масавыя камунікацыі, • юрыспрудэнцыя, • фізіка, • паліталогія, • псіхалогія, • сацыялогія, • гарадское планаванне, • амерыканістыка. Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці. 
 
Шасцідзённае навучанне ў сучаснай школе  
- ТБШ: З якаснай арганізацыяй навучання шосты дзень не спатрэбіцца >>> 
- Уладзімір Колас: Прапанаваныя змены ў адукацыі – імітацыя дзейнасці >>> 
- Яўген Лівянт: Мінадукацыі трымае школу ў стане трывалага здзіўлення >>> 
- Блог настаўнікаў Беларусі: Ці быць шасцідзёнцы ў школе >>> 
Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 29 лютага 2013 г. 
Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) абвясціла пачатак 22-га міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму навакольнага асяроддзя. Конкурс арганізаваны ЮНЭП, японскім Фондам за глабальны мір і навакольнае асяроддзе, кампаніяй Баер і карпарацыяй Нікан. Конкурс праводзіцца з 1991 года і за гэты час сабраў больш за 3 мільёны малюнкаў ад дзяцей больш чым з 150 краін. 
Тэма 22-га конкурсу малюнкаў – «Вада». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ўсяго свету ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. 
 
Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.
Яўген Лівянт, kp.by 
Якія новаўвядзенні здзіўляюць ці адштурхоўваюць. 
Я ўжо пісаў пра цудоўную ідэю зрабіць з настаўнікаў дарожных рэгуліроўшчыкаў. 
Але гэта не адзінае непрадуманае рашэнне ў сістэме адукацыі ў гэтым навучальным годзе. У канцы гэтага навучальнага года ў беларускіх школах упершыню будзе праходзіць абавязковы выпускны экзамен па замежнай мове. Але да гэтага часу ў школьнікаў і настаўнікаў няма білетаў для экзамену. Міністэрства адукацыі толькі што апублікавала рэкамендацыі па правядзенні экзамену. 
 
19 снежня 
Прэзентацыя дзвюх кампакт-кружэлак школьных вершаў «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» адбудзецца 19 снежня а 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а). 
Сабраныя пад адной вокладкай творы начыталі й наспявалі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш, Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава. 
Падчас прэзентацыі выступяць удзельнікі праекта. 
 
Апошні тэрмін прыёму заявак – 15 снежня 
Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў. Увесну 2013 года навучальны візіт адбудзецца 4–15 сакавіка. 
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш. 
 
Фізіка: Распрацоўкі да ўрокаў у 10 класе 
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае. 
Як так здарылася, што ў сацыяльна-арыентаванай дзяржаве дагэтуль няма адэкватнага падручніка для вывучэння аднаго з самых складаных этапаў школьнай фізікі – фізікі-10, напэўна, не ведаюць нават і ў Мінадукацыі. Першыя ўражанні ад сутыкнення з выкладаннем магу выразіць толькі адным кароткім словам: «Жах!». Паспрабую памагчы вучням (сваім і не толькі), чым змагу. 
PowerPoint- і відэапрэзентацыі да урокаў. 
 


 
 
