Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.11.2009

Ліст мінскага настаўніка Генадзя Лойкі міністру культуры

Паважаны спадар Міністар!


Прашу перавесьці справаводзтва, навучаньне і выхаваньне ў Менскай мастацкай вучэльні імя А. К. Глебава на беларускую мову. Будучыя беларускія мастакі, работнікі беларускае культуры, якія выпускаюцца з гэтай вучэльні, не валодаюць роднай беларускай мовай. Я працаваў там ад 3 верасьня 2008 г. да 2 верасьня 2009 г. і заўважыў, што вучні ў асноўным ня могуць зьвязаць і пару слоў па-беларуску, не кажучы ўжо пра выражэньне свае думкі. Колішні дырэктар, В. Ясюк, перавёў усё на другую дзяржаўную мову. Відаць, былі патрачаныя фінансавыя сродкі. Але гэтыя захады, як бачым, не паспрыялі ані глыбейшаму навучаньню, ані выхаваньню павагі да роднае мовы.


Другая мая просьба датычыць кадравай палітыкі дырэктара Аляксандра Валер’евіча Шантаровіча. Са мною не працягнуты працоўны кантракт. Паводле закону, дырэктар мае права нават не тлумачыць за што. Але для мяне прычына відавочная – мае выразныя, ні перад кім не хаваныя дзеяньні па абароне беларускай мовы. Такім чынам, дырэктар даў урок сваім падначаленым – калі хтосьці паспрабуе адстойваць беларускую мову як Лойка, дык таксама апынеца беспрацоўным.





10.11.2009

КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2009 года”

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.

Сёлета абвешчаны чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.

На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.

Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.


Чытайце падрабязней на старонцы конкурса



10.11.2009

Семінар для маладых журналістаў

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр праводзіц цыкл семінараў на тэму журналісцкага даследавання ў
Інтэрнэце.


Да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу запрашаюцца маладыя журналісты і
пачаткоўцы. Семінар адбудзецца 25 — 26 лістапада гэтага году. Пачатак
заняткаў 25 лістапада ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Газэты «Правда», 11.


Падчас семінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя аспекты
камунікацый у Сеціве: як правільна сфармуляваць запыт, як падабраць
ключавое слова, як праверыць праўдзівасьць атрыманых зьвестак, як не прапусціць галоўнага ў вялікім аб’ёме інфармацыі… На гэтыя ды іншыя
пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы, якія дапамогуць ім пры напісанні
матэрыялаў.


Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце фармуляр і дашліце яго да 18 лістапада 2009 г. на адрас wolf@ibb.by альбо накіруйце па факсе (017) 270–39–95.


Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гасцініцы бясплатна.


Фармуляр заяўкі і праграма семінара – у файлах Zajauka.pdf і Prahrama.pdf.


Паводле рассылкі belngo.info




09.11.2009

Рыцарскі клуб «Белы Тур» набірае хлапцоў і дзяўчат.


Клуб займаецца рэканструкцыяй войска быта, танцаў і культуры Вялікага Княства Літоўскага 15-га стагоддзя.


07.11.2009

Суполка Nasaunik.info у сетцы vkontakte

Запрашаем настаўнікаў-карыстальнікаў vkontakte далучацца да групы Nastaunik.info: http://vkontakte.ru/club12939011

07.11.2009


Метад актыўнай ацэнкі

Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы.

Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.


Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.



Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)

10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)

«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)

Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)

Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)

Картка-план урока (doc, 32 КБ)

Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)




07.11.2009

Беларускі сайт, прысвечаны актыўный ацэнцы www.aacenka.by
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглая выніковай ацэнцы.

07.11.2009

Бацькі Янкі Лапіцкага дамагліся працягу навучання сына на роднай мове


На колькі доўга і на якіх умовах гэта будзе адбывацца адказаць пакуль цяжка, бо пісьмовых адказаў на звароты бацькоў у Жодзінскі выканкам і Гімназію №1 – дагэтуль так і не паступала.


Аднак вучня, які па віне службоўцаў прапусціў цэлую навучальную чвэрць, нядаўна па тэлефоне запрасілі назад у Гімназію №1 для працягу беларускамоўнага навучання …


Нагадаем, што з-за неправамернага і дэструктыўнага бяздзеяння службоўцаў мясцовай і мінскай “выртыкалі” беларускамоўны вучань Янка Лапіцкі быў пазбаўлены права на адукацыю на роднай мове і не навучаўся ў Гімназіі №1 горада Жодзіна цэлую чвэрць.


Толькі пасля чарговага пісьмовага пратэсту бацькоў у бок Міністра Адукацыі Беларусі А.Радзькова і адказу на яго за подпісам намесніка міністра К.Фарыны, у якім урэшце з'явілася ўзгадка пра наяўную магчымасьць працягу беларускамоўнага навучаньня Янкі ў памяшканні Гімназыі №1 у Жодзіне – справа, здавалася, зрушыла з “мёртвае кропкі”.




06.11.2009

Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)





06.11.2009

Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11
Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам  рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч  дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)





Старонкі