Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.11.2017
Настаўніца нямецкай мовы Валковіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Гулімава Марына Яўгенаўна распрацавала карысную вынаходку для калег – гэта цікавы ўрок для шостага класа па краіназнаўству «Нацыянальныя стравы Германіі».
 
20.11.2017

Настаўніцкая газета - бадай адзіная крыніца, якая распавяла пра тэмы, што падымалі настаўнікі на рэспубліканскім семінары “Інавацыйнае развіццё — стратэгічны вектар адукацыі” .

17.11.2017
Украінскі праект Teen Screen вучыць падлеткаў медыяпісьменнасці, крытычнаму мысленню і асновам сапраўднай журналісцкай прафесіі. І ўсе гэта – на англійскай мове.
16.11.2017
З пункту гледжання геаметрыі, гексы – гэта звычайныя шасцікутнікі. Але для творчага настаўніка – гэта класны інструмент для замацавання матэрыялу на занятку і спосаб незвычайна арганізаваць урок, заахвоціўшы нават самых абыякавых да тэмы вучняў.
14.11.2017
Сапраўдная вынаходка для настаўнікаў беларускай мовы: часопіс «Роднае слова» сабраў 67 чарговых каштоўных метадычных напрацовак для ўрокаў беларускай мовы.
 
09.11.2017

У сацыяльнай сетцы Instagram зʼявіўся цікавы акаўнт для настаўнікаў гісторыі. Яго стварыла Галіна Віктараўна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ № 16 г. Брэста.

09.11.2017

Беларускія настаўнікі правялі час восеньскіх канікул у Чэхіі і, вандруючы Скарынавымі сцежкамі, наведалі школы, пазнаёміліся з вынікамі дэсаветызацыі і сапраўднай рэформы адукацыі.

08.11.2017

11 лістапада 2017 г. (субота) на выставе “Францыск Скарына і яго эпоха” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў. Удзельнікі пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара праз дыялог, гульні і творчасць.

08.11.2017
2-3 лістапада ў Мінску прайшоў Кастрычніцкі эканамічны форум (KEF) – пляцоўка для адкрытага прафесійнага дыялогу аб устойлівым развіцці Беларусі ў кантэксце развіцця глабальнай эканомікі.

Старонкі