Чэкліст: як знайсці фэйкавую навіну ў СМІ?

Сёння ў школах не выкладаецца інфармацыйная граматнасць. Мы знайшлі цікавы і карысны артыкул ScienceNewsForStudents.org пра тое, як распазнаць фэйкавую навіну ў СМІ. З якой прычыны журналісты падманваюць сваіх чытачоў і, галоўнае, з дапамогай якіх канкрэтных крокаў вылучыць хлусню ў інтэрнэце ці па ТБ? Спецыяльна для Nastaunik.info публікуем адаптаваны пераклад артыкулу.

Аднойчы сямігадовая дзяўчынка знайшла фотаздымак Дональда Трампа ў Інтэрнэце і паглядзела на яго з абурэннем. “Паглядзі, які `н дурны!” – сказала яна свайму бацьку. На малюнку Трамп пісаў інаўгурацыйную прамову, але ручка ў яго руцэ была павернута другім бокам.

Вядома, выява не была арыгінальным фотаздымкам: нехта адфаташопіў малюнак менавіта такім чынам, каб было відавочна, что герой не ўмее трымаць пяро. Бацька дзяўчынкі, Чарльз Сейф, выкладчык навуковай журналістыкі ва ўніверсітэце Нью-Ёрка, хуцэнька растлумачыў сітуацыю: выява не сапраўдная. Дык што такое медыяграматнасць і навошта патрэбна ёю валодаць?

Напэўна, вы самі заўважалі: тое, што трапляецца вам у сеціве, здаецца нерэалістычным. Умець знаходзіць фэйкавыя навіны – частка ведаў па інфармацыйнай граматнасці. Гэты тэрмін азначае, што вы разбіраецеся, якім навінам і рэсурсам можна давяраць, і вы ведаеце, як спажываць інфармацыю і як правяраць інфармацыйныя крыніцы.

Сення, кажуць даследчыкі, школы ў ЗША вучаць медыяграматнасці дрэнна: большасць дзяцей не бачаць розніцы паміж сапраўднымі навінамі і рэкламным кантэнтам. 

“Медыя і сацыяльныя сеткі сёння поўныя рэальных і фэйкавых навінаў, таму медыяграматнасць становіцца ўсе больш актуальнай. Такія навіны робяцца з палітычных прычын, або каб проста выклікаць шуміху, размовы вакол тэмы. Дзеці павінны навучыцца думаць, як журналісты", - кажа Эрык Ньютан, выкладчык у Школе журналістыкі і масавай камунікацыі Уолтэра Кронкіта (Арызонскі дзяржаўны ўніверсэтэт, ЗША).

Крыніца малюнка 

Дарэчы, у ЗША дзяцей вучаць медыяграматнасці рознымі шляхамі. Напрыклад, дзіця ў Чыкага можа пайсці ў медыяцэнтр у школе: тут спецыяліст распавядзе яму базавыя прынцыпы і інструменты праверкі інфармацыйных крыніц. А ў школьным раскладзе падлетка з Каліфорніі есць асобны прадмет – факт-чэкінг. Разам з гэтым вучні ў Агаё, Пенсільваніі ці Мантане нават і не чулі пра такую навуку ў школе.  

Раней людзі чыталі навіны іншым чынам: усе атрымлівалі адносна аднолькавую інфармацыю. Сення мы не толькі перагружаныя навінамі, але і атрымліваем розны кантэнт з агрэгатараў і сацыяльных сетак. Навінавую карціну небяспечна фарміраваць толькі са стужкі Facebook: яна не можа паказаць нам альтэрнатыўную, больш шырокую інфармацыю, бо яна “разумная” і паказвае дакладна тое, што нам будзе падабацца. Пры гэтым кантэнт не абавязкова істотны і карысны. 

Чэк-ліст: на што трэба звярнуць увагу пры чытанні навінаў?

  1. Задайце сабе базавыя пытанні. Якія эмоцыі выклікае гэтая навіна? Можа, яна спрабуе вас раззлаваць, выклікаць абурэнне? Ці спрабуе гэтая навіна вам нешта прадаць? Ці шмат у тэксце занадта эмацыйных сцвярджэнняў/адмысловай пунктуацыі (накшталт “!!!”), або сказаў, напісаных вялікімі літарамі? Памятайце, што навіна павінна падаваць толькі факты і быць безэмацыйнаю. Любыя эмоцыі, меркаванні ў тэксце навіны - гэта знак, каб вы праверылі інфармацыю. 
  2. Знайдзіце першакрыніцу. Калі артыкул трапіўся вам у сацсетках, ці ведаеце вы, дзе ён быў апублікаваны ўпершыню? Ці ведаеце вы, хто той чалавек, са старонкі якога вы даведаліся пра навіну?
  3. Уважліва паглядзіце на фотаздымкі. Ці ілюструе малюнак тэкст? Што хацеў сказаць карэспандэнт? З якога ракурса зроблена фота? Калі камера фатаграфуе аб’ект зверху, складваецца ўражанне, што чалавек на фото залежны, бяссільны. Пашукайце малюнак у сеціве праз images.google.com: можа, ён быў зроблены ў іншым месцы і не мае рэальнага дачынення да гэтай навіны?
  4. Не давярайце загалоўкам. Каб сфарміраваць свае меркаванне пра тэкст, прачытайце яго цалкам.
  5. Праверце медыя, якое апублікавала тэкст. Ці вядомы гэта рэсурс? Ці падпісаны аўтар тэксту? Як пазіцыянуе гэты сайт сам сябе ў раздзеле “Пра нас” – можа, гэта сайт сатырычных навінаў? Ці есць рэальны e-mail адрэс рэдакцыі, які базуецца на дамене сайта, а не на паштовым сэрвісе (то бок не editor@gmail.com альбо editor@yahoo.com)?
  6. Якая дата публiкацыі тэкста? Ці актуальны месяц, год?
  7. Якія крыніцы інфармацыі пазначаны ў артыкуле? Ці ёсць спасылкі на афіцыйныя рэсуры, экспертнае меркаванне? І калі цытаты ёсць, ці адпавядаюць яны тэме размовы (іншымі словамі, ці не ўзятыя яны з іншага кантэксту)?

Эксперты зазначаюць, што стварэнне фэйкавых навін стала апошнім часам справай больш цяжкай і вытанчанай, бо аўдыторыя СМІ ў рэшце рэшт стала крытычна адносіцца да напісанага. Да таго ж ніякая навіна не можна лічыцца дакладнай на 100 адсоткаў. Адзін з яскравых прыкладаў – гэта ўсім вядомая Вікіпедыя. Інфармацыя адтуль ненадзейная, бо кожны, сыходзячы з сутнасці Вікі-крыніц, можа іх рэдагаваць, не з’яўляючыся экспертам у пэўнай галіне. 

Так, часопіс New Yorker аднойчы знайшоў 24-гадовага хлопца, які з’яўляўся аўтарам альбо рэдактарам 16 тысяч (!) запісаў на самыя розныя тэмы ў Вікіпедыі. Натуральна, гэты чалавек не мог быць экспертам у такой колькасці сфер. Памятайце, што факты – не гумка, эластычная і гнуткая ў зацікаўлены бок. Інфармацыйная крыніца павінна быць правернай і вартай даверу.