Архіў навін
Канструктыўны дыялог: Пра безадзнакавае навучанне і не толькі... 
Увесь бягучы навучальны год настаўнікаў пачатковых класаў ліхаманіла ад нечаканай інавацыі: безадзнакавае навучанне ў 3-м класе на ўроках выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання, фізкультуры, музыкі. Ліхаманіла не ад прынцыпова новага падыходу да арганізацыі і ажыццяўлення адукацыйнага працэсу – а ад нечаканасці прынятага рашэння, непадрыхтаванасці педагогаў і, самае важнае, ад адсутнасці нарматыўнай базы, якая бы суправаджала працэс перабудовы... 
Ст.выкладчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ ім. М. Танка Міхась Кудзейка даследуе праблему паспяховага ўкаранення ў адукацыйны працэс сістэмы безадзнакавага навучання. Дадзеная публікацыя змяшчае рэкамендацыі практычнага характару. 
 
Ключавое пытанне да тэмы паводле методыкі актыўнай ацэнкі. Ролік зняты падчас метадычнага летніка Альхоўка-2012.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Моладзевы цэнтр Hyvärilä (Фінляндыя) шукае валанцёра з Беларусі тэрмінам на 11 месяцаў. 
Моладзевы цэнтр займаецца адукацыйнымі праграмамі, звязанымі з  працай з моладдзю на вольным паветры. Валанцёр  зможа палепшыць свае навыкі ў распрацоўцы моладзевых праектаў, даведаецца пра  адукацыйныя праграмы ў Фінляндыі і атрымае досвед у арганізацыі навучальных мерапрыемстваў на прыродзе. 
 
 З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах.
Прапануем вашай увазе матэрыялы, якімі падзяліліся настаўнікі падчас метадычнага летніка «Альхоўка-2012». 
Праблемнае навучанне - прэзентацыя, падрыхтаваная Аленай Ананчыкавай. 
Сучасныя падыходы да якасці навучання: ключавыя кампетэнцыі – прэзентацыя, падрыхтаваная Тамарай Мацкевіч.
Сёння пачынае працу летнік для настаўнікаў і метадыстаў «Альхоўка-2012». 
Сёлета 45 настаўнікаў з усіх куткоў Беларусі сабраліся на беразе Страчы каля вёскі Альхоўка ў 23-ці раз. Тэма летніка – «Праблемнае навучанне». 
Летнік пачаўся з традыцыйнага кола, дзе ўсе ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі, распавядаюць пра свае поспехі. 
Сцяг летніка паднялі першагодкі – настаўнікі, якія прыехалі ў летнік упершыню. 
Сайт Настаўнік.info зычыць калегам плённай працы і чакае новых метадычных матэрыялаў і цікавых педагагічных ідэй.
 З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». 
Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах. У семінары паўдзельнічалі 30 педагогаў устаноў адукацыі рэспублікі.  Асноўнай мэтай семінара было авалоданне эфектыўнымі спосабамі ацэначнай дзейнасці вучняў на аснове адукацыйнай стратэгіі «Актыўная ацэнка». 
 
Калі Вы валодаеце французскай мовай і з'яўляецеся вучнем 11 класа або студэнтам універсітэта, Франка-беларускі цэнтр прапануе Вам праграму курсаў па сацыяльных навуках і еўрапейскім праве. Праграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве з універсітэтам Мантэск'ё-Бардо IV (Францыя). У Вас ёсць шанец атрымаць адукацыю, якая адказвае патрабаванням еўрапейскай сістэмы LMD.
Курсы будуць праходзіць у Мінску цягам  2012- 2013 навучальнага года
Аплата: 50 еўра
Заяўкі прымаюцця з красавіка па  верасень 2012 г.
Падрабязная інфармацыя тут .
Паводле сайта adukacyja.info
Людзі на балоце (аўдыё) 
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 
1962 г., 106 хв. 
Слухаць /   


 
 
