Архіў навін
Гэтую песню ніхто не "раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...
Метадычная распрацоўка воркшопа з элементамі структураванай драмы “Я не ведаю, як так здарылася…”, якую распрацавала настаўніца гісторыі Таццяны Шумель, дазваляе навучэнцам пагрузіцца ў атмасферу жыцця перыяду акупацыі нацыстамі Мінска і эмпатычна перажыць некаторыя моманты з паўсядзённага жыцця сям’і Раісы Сямашка і выратаваных імі Іды Баршчовай і Ніны Цэйтлінай.
Практыкаванне "What is art?", якое распрацавала настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна Таццяна Фадзіна, накіравана на стымуляванне матывацыі і актуалізацыі ведаў вучняў па тэме «Art», пастаноўку праблемных пытанняў, спрыяе развіццю эмацыйнага інтэлекту, крытычнага мыслення і выхаванню эстэтычнага ўспрымання медыятэкстаў.
Навошта патрэбны прафсаюз? Каб пакаваць падарункі на Новы год? Памыляецеся! Прафсаюз - гэта арганізацыя, якой вы адкрыта ці ананімна распавядаеце пра сваю праблему на працы, і яна, а не вы, пачынае змагацца з адміністрацыяй за вашы правы усімі даступнымі метадамі. Прычым адміністрацыя можа нават не здагадвацца, хто паскардзіўся на парушэнне, таму і не можа ціснуць на настаўніка. Але для гэтага прафсаюз павінен быць свабодным. І ён есць.
Зачем нужен профсоюз? Раздавать подарки на Новый год? Ошибаетесь! Профсоюз - это организация, которой вы открыто или анонимно рассказываете о своей проблеме на работе, и она, а не вы, начинает бороться с администрацией за ваши права всеми доступными способами. Более того, администрация может даже не догадываться, кто пожаловался на нарушение, а потому не может оказывать давление на учителя. Но для этого профсоюз должен быть свободным. И он есть!
Пётра Садоўскі
ПАЭТЫЧНЫ ПЕРФОРМАНС-ПОКАЗКА ДЛЯ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСАЎ
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ. “ЯГАЙЛА”. Драматычная паэма ў дзвюх дзеях. Часопіс "Дзеяслоў" №6 (109), 2020 г.
Пра аўтара
Настаўніца гісторыі Таццяна Шумель праз эмпатычнае ўспрыманне фрагментаў з жыцця людзей падчас нямецкай акупацыі і развіццё навыкаў аналізу медыятэкстаў выхоўвае талерантнасць і паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры іншых народаў, фарміруе паважлівае стаўленне да правоў чалавека і культуры памяці.
Галіна Давідоўская, метадыст НІА па гісторыі прапануе пазнаёміцца з інавацыйнай формай навучання – інтэрактыўнай гульнёй «Удзельнік. Відавочца. Сучаснік. Нашчадак». Такая форма навучання забяспечвае інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ўсіх яго ўдзельнікаў, кожны з каторых мае магчымасць праявіць самастойнасць, ініцыятыўнасць, крытычнае мысленне, творчы падыход, камунікатыўнасць. Асноўныя метады і прыёмы – аналіз і разбор сітуацый, прыёмы персаніфікацыі і віртуалізацыі, выкарыстанне якіх дазваляе рэканструіраваць і прааналізаваць разбіраемую сітуацыю.