Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.09.2013

5 кастрычніка

Сёлета наша свята адбудзецца ў суботу, 5 кастрычніка. Запрашаем аматараў народных і бардаўскіх песень, танцаў, гульняў.
Плануем гэты фэст прысвяціць гадавіне паўстання 1863 года – 150 год таму ў нашым краі адбываліся такія падзеі, што 22 сям’і з Суціна былі сасланыя ў Томскую губерню.
Збор у 12 гадзін каля Талькаўскага клуба.

13.09.2013

Ці методыка Актыўнай ацэнкі дзейсная толькі падчас працы са слабымі вучнямі? Ці «НаШтоБуЗУ» абмяжоўвае мысленне дзяцей і іх крэатыўнасць? Гэтыя сумневы і выклікі актыўнай ацэнкі каментуе эксперт Цэнтра грамадзянскай адукацыі Данута Стэрна:
Падчас працы з вучнямі па методыцы актыўнай ацэнкі, сапраўды, прасцей заўважыць вынікі слабейшых вучняў. Так адбываецца таму, што паспяховаць гэтых вучняў знаходзіцца пад асаблівым наглядам настаўнікаў і бацькоў, а значыць, і вынікі заўважыць прасцей.
Настаўнікам, якія баяцца абмежавання мацнейшых вучняў, я б прапанавала прымяненне некалькіх тэхнік, якія дапамагаюць у працы з вучнямі рознага узроўня падрыхтоўкі.

13.09.2013

Апошні тэрмін – 17 верасня

Да ўдзелу ў адукацыйным візіце ў адну з першых грамадскіх школаў Польшчы ў Новым Сончы запрашаецца моладзь ва ўзросце 15 – 20 гадоў. Паездка адбудзецца з 20 па 30 верасня 2013 г.
10 хлапцоў і дзяўчат з Беларусі і з Польшчы прымуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на падвышэнне адукацыйнага ўзроўню ў такіх тэмах, як самапрэзентацыя, камунікацыя, правядзенне перамоваў. Таксама плануецца багатая азнаямленчая праграма, сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, мясцовага самакіравання, грамадскiх арганізацыяў і культуры.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне, праезд, пражыванне, суправаджэнне двума апекунамі і каардынатарам.

13.09.2013

Апошні тэрмін падоўжаны да 17 верасня

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца. Дашліце тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыя, блог пра мясцовыя праблемы. Гэткім чынам вы падтрымаеце хвалю мясцовых кампаній «Зробім лепш!», якую ініцыяваў шэраг дэмакратычных няўрадавых арганізацый.
«Народныя журналісты» – не прафесійныя рэпарцёры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе.

12.09.2013

Дадатковых сродкаў на адукацыю, спынення ліквідацыі школ і адмовы ад масавых звальненняў настаўніка дамагаецца настаўніцкая «Салідарнасць» – польскі прафсаюз, які зарганізаваў настаўнікаў на сённяшнюю супольную маніфестацыю перад будынкам Міністэрства нацыянальнай адукацыі. Сярод патрабаванняў удзельнікаў акцыі – карэктаванне адукацыйный рэформы.
Маніфестацыя Секцыі нацыянальнай асветы і выхавання «Салідарнасці» адбываецца ў рамках агульнапольскіх Дзён пратэсту, якія будуць працягвацца да 14 верасня.
«Адукацыя – каштоўнасць усёй нацыі і яе трэба ўспрымаць не як радок бюджэту, а як важныя і неабходныя інвестыцыі ў будучыню маладога пакалення. Мы не можам дазволіць, каб недальнабачныя і непрадуманыя змены вялі да далейшага зніжэння якасці навучання», – напісалі настаўнікі ў петыцыі да міністра адукацыі Польшчы Крыстыны Шуміляс.

12.09.2013

Апошні тэрмін – 25 верасня

Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
• журналістыка: падставовы курс (новая праграма);
• найноўшая гісторыя (новая праграма);
• філасофія / літаратура (новая праграма).
А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

11.09.2013

Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер а 18-й гадзіне ў памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі імя Дубоўкі.
Кожны занятак будзе доўжыцца па дзве гадзіны – адна на вывучэнне беларускай мовы, другая будзе прысвечана гісторыі Паставаў. Праводзіць іх будуць настаўнікі па беларускай мове і пастаўскія краязнаўцы, такія як Ігар Пракаповіч, Людміла Сямёнас і Вадзім Шышко.
Заняткі бясплатныя, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

11.09.2013

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

10.09.2013

Падручнікі і дапаможнікі для школы ад adu.by

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

08.09.2013

Апошні тэрмін – 27 верасня, 17:00 


Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».


Кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:


• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;

• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;

• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;

• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Старонкі