Архіў навін
У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі.
Cклаў Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага р-на.
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік
Cклаў Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага р-на.
«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення.
Cклаў Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага р-на.
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца.
У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі, настаўнік матэматыкі на паглыбленым узроўні СШ №3 г. Глыбокае
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.
У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.
Метадычны дапаможнік «Матэматычны фальклор»

Конкурс «Легенды для помнікаў"
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» абвяшчае творчы конкурс гістарычнай тэматыкі «Легенды для помнікаў". Агульны сэнс яго ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў таго ці іншага гістарычнага аб'екту, моладзь (як найбольш актыўную частку грамадства) – да вырашэння пытанняў аховы нашай гістарычна-культурнай спадчыны, а заадно паставіць, нарэшце, побач са старымі сядзібамі ды сівымі камянямі, як гэта робіцца ва ўсім цывілізаваным свеце, інфармацыйныя стэнды. Каб кожны, і наш суайчыннік, і замежнік, маглі спыніцца побач з цікавым аб'ектам ды тут жа і прачытаць пра яго тое-сёе.
Таму, сябры, калі вам
* неабыякавы лёс помнікаў беларускай гісторыі,
* не ўсё адно, што даведаюцца пра Беларусь замежныя турысты,
* хацелася б, каб усе ведалі пра блізкую Вам гістарычную мясціну,
* не шкада некалькіх аркушыкаў паперы і некалькіх гадзінаў вольнага часу на карысць Бацькаўшчыны,
* карціць атрымаць помны падарунак,
* не болей за 21 год,
то хутчэй чытайце падрабязнасці на http://historyka.org
Ну а калі Вы, шаноўны, ужо маеце 22 або нават 78 год, Вы можаце стаць чыімсьці кіраўніком і дапамагаць у напісанні конкурснай працы. У гэтым выпадку хутчэй раздрукоўвайце рэгламент і збірайце сваю каманду!
Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»
Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ запрашае выкладчыкаў, метадыстаў, куратараў студэнцкіх груп да ўдзелу ў семінарах-майстэрнях, якія праводзяцца ў межах серыі «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка».