Архіў навін
25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Матэрыялы, якія дапамогуць данесці да вучняў падзеі тых часоў і стварыць святочны настрой.
Навошта беларусам медыяадукацыя ці чаму мы глядзім на сябе чужымі вачыма. Гутарка з Аляксандрам Макрагузам і Тамарай Мацкевіч на «Грамадскім радыё».
У Беларусі распрацаваны праект Закону аб дзіцячым харчаваньні. Але пакуль няма пэўнасці, калі Закон будзе прыняты, бо ў планы на разгляд у парламенце на 2016 год гэты праект не ўвайшоў.
З ініцыятывы студэнткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ліды Лешчанкі ў школах сталі ладзіць інтэлектуальную гульню «Кемлівы кот». 19 сакавіка гульня праходзіла ў гомельскай сярэдняй школе №11.
Настаўнік Ігар Краўчук на старонках «Брэсцкага кур'ера»: Адным з напрамкаў працы школы застаюцца прадметныя алімпіяды. Напрамкам, які паралізуе нармальную працу школы і дыскрымінуе дзяцей.
«Яны ўсё ж вымусілі дачку павесіць піянерскую анучку з камунісцкімі колерамі сабе на шыю», – у піянерах па афіцыйных звестках 4 з 10 дзяцей адпаведнага ўзросту, у акцябратах – да 9 з 10.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Алены Палейкі, прысвечаны праблемным пытанням рэалізацыі пастаяннай інтэрактыўнай зваротнай сувязі на ўроку.
Другі выпуск дзіцячага альманаха «Гарбузік» мае тэму «Цуды свету». Цяпер рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: «Поры года» ці «Літары ды лічбы».
На старонках часопіса «Народная асвета» апублікаваны тэматычны модуль, прысвечаны стратэгіі актыўнай ацэнкі. Прапануем вашай увазе артыкулы ўдзельнікаў інавацыйнага праекта і навучэнцаў курса дыстанцыйнага навучання.
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе разам паскорыць надыход вясны. 12, 19, 26 сакавіка і 2 красавіка – праграма, цікавая для дзяцей і дарослых! Транспарт для школьных груп.



