На старонках часопіса «Народная асвета» апублікаваны тэматычны модуль, прысвечаны стратэгіі актыўнай ацэнкі. Прапануем вашай увазе артыкулы ўдзельнікаў інавацыйнага праекта і навучэнцаў курса дыстанцыйнага навучання.
ПЕДАГАГІЧНАЯ АСАМБЛЕЯ: Тэматычны модуль для падрыхтоўкі педсаветаў, арганізацыі метадычнай работы, самаадукацыі, вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці.
ПАСЯДЖЭННЕ 72: ДЗЕЙСНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ СТРАТЭГІІ АКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ
Уявіце сябе на месцы чалавека, якога кожны дзень прымушаюдь выконваць бессэнсоўную для яго работу, а потым крытыкуюць і ацэньваюць, выстаўляючы балы, прычым часта — без тлумачэнняў. Што б вы адчувалі пры гэтым? Ці хацелася б вам працаваць?
Менавіта так у большасці выпадкаў адчувае сябе сучасны школьнік. Вучань часта не ведае, для чаго ён нешта чытае, піша, рашае і навошта яму ўсё гэта. Ён нават не разумее, чаму атрымаў пэўную адзнаку і што рабіць, каб вынікі, пра якія пастаянна гавораць бацькі і педагогі, былі лепшымі.
Вопытныя настаўнікі імкнуцца выкарыстоўваць розныя сродкі вырашэння гэтай праблемы. Адзін з іх — стратэгія актыўнай ацэнкі, якую сёння на старонках нашага часопіса ў рубрыцы «Педагагічная асамблея» прадстаўляюць, па-першае, удзельнікі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі актыўнай ацэнкі як сродку кагнітыўнага развіцця навучэнцаў» пад кіраўніцтвам А. У. Радзевіч, начальніка цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, а па-другое — педагогі, якія самастойна або з дапамогай дыстанцыйнага навучання набылі вопыт выкарыстання элементаў гэтай стратэгіі.
Вывучайце іх вопыт, спрабуйце свае сілы, прапаноўвайце ўласныя рашэнні — і далучайцеся да ліку нашых чытачоў і аўтараў.
Вольга Валатоўская, рэдактар аддзела — член рэдкалегіі
«Народная асвета» № 2, 2016 г. (pdf 5MB):
С. 19 Е. Радевич. Активная оценка — оценивание для эффективного обучения: Основные элементы и результаты новой педагогической стратегии
С. 23 Я. Тищук. Семинар-практикум «Методический инструментарий активной оценки»: Типы вопросов и техника их постановки
С. 27 А. Андрукович. Фокус-группа «Активная оценка и эффективный урок»: Алгоритм подготовки и проведения учебных занятий
С. 30 А. Данілішына. Інтэрактыўная гульня «Асноўныя прыёмы актыунай ацэнкі»: Фарміраванне новага стылю педагагічнай дзейнасці
С. 34. Т. Войтович. Мастер-класс «Составляющие активной оценки»: Этапы проектирования учебного занятия
С. 37. О. Абламейко. Новая практика оценочной деятельности: Особенности использования элементов активной оценки на уроках в младших классах
С. 41. А. Макарэвіч. Стратэгія актыўнай ацэнні — сродак фарміравання ўнутранай матывацыі вучняў: Умовы прымянення, пастаноўка мэты і ключавога пытання, правілы арганізацыі навучання