Настаўніцкая газета 3 сакавіка 2016 года
Чацвёрты модуль дыстанцыйнага навучання педагогаў «Актыўная ацэнка» быў прысвечаны зваротнай сувязі (ЗС). У нашым артыкуле мы засяродзімся не толькі на формах і спосабах яе ажыццяўлення, але і параўнаем меркаванні ўдзельнікаў мінулага і сённяшняга курсаў па праблемных пытаннях рэалізацыі пастаяннай інтэрактыўнай зваротнай сувязі на ўроку.
У мінулым годзе на модулі па зваротнай сувязі на форуме разгарнулася сапраўдная дыскусія, падчас якой выявіліся дзве крайнасці разумення актыўнай ацэнкі: ад бачання ў АА панацэі, якая вылечыць усе нашы школьныя хваробы, да яе ўспрымання як нейкай педагагічнай моды. У гэтым годзе такой палярызацыі не назіраецца, а ёсць канструктыўная камунікацыя прадметнікаў па ўкараненні актыўнай ацэнкі ў адукацыйны працэс. Відавочна, што сістэмнае выкарыстанне АА патрабуе ад яе прыхільнікаў вялікіх асабістых і прафесійных намаганняў і выдаткаў, таму не ўсім настаўнікам гэта даспадобы.
Цікава, што многія педагогі самастойна прыйшлі да выкарыстання ў сваёй практыцы асобных прыёмаў і метадаў зваротнай сувязі. Як адзначае польскі эксперт Данута Стэрна: «У АА няма нічога новага для настаўнікаў, таму што яна адпавядае і ўзгадняецца з нашай інтуіцыяй навучання». Думаючыя настаўнікі і метадысты, шукаючы выхад з крызісу традыцыйнай сістэмы выкладання і навучання, пачалі інтуітыўна выкарыстоўваць асобныя прыёмы і метады зваротнай сувязі, якія сістэматызаваны ў тэхналогіі актыўнай ацэнкі.
Табліца 1. Правілы арганізацыі зваротнай сувязі
(Аўтар – Данута Стэрна)
Навучанне са зваротнай сувяззю |
Як яно працуе? |
1. Цесна звязана з эфектыўным пла- наваннем |
Добрае ці эфектыўнае планаванне пра- цэсу навучання і асабістага развіцця не- магчыма без змястоўнай інфармацыі аб прагрэсе навучэнцаў і ацэнкі ўзроўню да- сягнення мэт, якія прадстаўляе зварот- ная сувязь |
2. Засяроджана на тым, як навучэнцы ву- чацца |
Зваротная сувязь засяроджвае ўвагу на самім працэсе навучання (што атрымлі- ваецца, што можна зрабіць інакш, якім чынам можна выправіць памылкі і г.д.) |
3. Адыгрывае важ- ную ролю на пра- цягу ўсяго вучэб- нага працэсу ад планавання да ацэнкі эфектыў- насці |
У працэсе штодзённай работы на ўроках зваротная сувязь накіроўвае настаўнікаў і навучэнцаў да рэфлексіі, дыялогу і пры- няцця далейшых рашэнняў |
4. З’яўляецца ад- ным з ключавых дыдактычных на- выкаў |
Уменне настаўніка карыстацца зваротнай сувяззю і перадаваць вучням тую частку сваёй ацэнкі, якая мае значэнне для іх да- лейшага развіцця. Настаўнік дапамагае і вучыць ацэньваць саміх сябе. У рамках падрыхтоўкі да прафесіі і ўдасканален- ня трэба дапамагаць настаўнікам самім развіваць гэтыя навыкі |
5. Мае эмацыя- нальнае ўздзеян- не |
Настаўнік усведамляе, якое ўздзеянне аказваюць яго каментарыі, ацэнкі і мер- каванні на навучэнца, яго веру ва ўласныя сілы і на яго зацікаўленасць вучобай. Вод- гукі на вучнёўскую працу павінны быць максімальна канструктыўнымі і тычыц- ца толькі выніку працы, а не самога вы- хаванца |
6. Уплывае на матывацыю навучэнца |
Канструктыўная зваротная сувязь зася- роджана на асабістых поспехах і дасяг- неннях вучня, а не на параўнанні яго з іншымі вучнямі ў розных рэйтынгах. За- ахвочванне вучня праз каментарыі маты- вуе яго да навучання, якое робіцца больш самастойным і адказным |
7. Скіроўвае ўвагу на крытэрыі поспе- ху — НаШтоБуЗУ (на што буду звяр- таць увагу?) ужо на этапе планавання |
Зваротная сувязь даецца менавіта па вы- значаных крытэрыях поспеху (НаШто- БуЗУ). Крытэрыі поспеху павінны быць зразумелымі для вучняў, каб і яны маглі выкарыстоўваць іх для ўзаема- і сама- ацэнкі |
8. Дае навучэнцам канструктыўныя парады, як палеп- шыць свае вынікі і развівацца далей |
Настаўнік паказвае моцныя бакі вуч- ня і дае парады, як іх развіваць; выразна і канструктыўна паведамляе пра слабыя бакі і пра тое, як з імі змагацца, а таксама дае вучням магчымасць удасканаль ваць сваю працу |
9. Уплывае на самаацэнку |
Зваротная сувязь, атрыманая ад на- стаўніка і аднакласнікаў, развівае вуч- нёўскую здольнасць да самаацэнкі, што развівае ўменні самастойнага кіравання сваім навучаннем |
10. Суадносіцца з усімі катэгоры- ямі дасягненняў |
Зваротная сувязь магчыма ва ўсіх аблас- цях, дзе ёсць навучанне (у розных формах і на розных этапах вучэбнага працэсу) |
Аўстралійскі даследчык Дж.Хэці лічыць, што «калі настаўнік шукае або, прынамсі, адкрыты для зваротнай інфармацыі ад вучняў пра тое, што яны ведаюць, што разумеюць, дзе робяць памылкі, аб чым маюць няправільнае ўяўленне, то выкладанне і навучанне могуць быць сінхранізаваны і даць магутны эфект».
Пажадана, каб зваротная сувязь была разнапланавай: ад вучня да настаўніка, вучням ад настаўніка, вучню ад самога сябе, вучню ад аднакласнікаў, бацькам ад настаўніка. Разгледзім гэтыя сувязі і спосабы іх рэалізацыі паасобку.
Табліца 2. Спосабы і сродкі арганізацыі зваротнай сувязі
Сувязь (суб’екты) |
Спосабы і сродкі арганізацыі |
Ад вучня настаўніку |
Імгненная зваротная сувязь на працягу кожнага ўрока: святлафор: падчас тлумачэння настаўнікам матэрыялу вучні сігналізуюць карткамі розна- га колеру (разумею, ведаю — зялёнага коле- ру; сумняваюся — жоўтага; не разумею, не ве- даю — чырвонага); клікеры: адказы на пытанні падчас выка- рыстання інтэрактыўнай дошкі; карткі з QR-кодам: адказы на пытанні пад- час выкарыстання праграмы Plickers (неаб- ходны камп’ютар з выхадам у інтэрнэт і смарт- фон настаўніка з падключэннем да сусветнага павуціння) |
Зваротная сувязь напрыканцы ўрока: выхадны тэст, які па змесце адпавядае мэце ўрока; падагульняльныя пытанні: па просьбе на- стаўніка вучні дапісваюць сказы, якія пад- сумоўваюць веды, напрыклад: “Я даведаў- ся сёння, што…”, “Я зразумеў, што…”, “Я быў здзіўлены наступным…”, “Я сёння дасягнуў пастаўленай мэты, таму што…” і г.д. |
|
Зваротная сувязь па выніках вывучэння тэмы, раздзела, падрыхтоўкі да ўрокаў абагульнення і кантролю: кантрольная работа; анкетаванне на ўроку ці пасля ўрока; пісьмы настаўніку ад вучняў па электроннай пошце; выказванні вучняў адносна іх вучэння на фо- руме, у блогу, у сацыяльных сетках |
|
Зваротная сувязь на пачатку новага наву- чальнага года, чвэрці: традыцыйны ліст да настаўніка; паведамленне па электроннай пошце; пост на форуме інтэрнэт-рэсурсу (настаўніц- кі блог, групы ў сацыяльных сетках) |
|
Ад настаўні- ка да вучня (-яў) |
Зваротная сувязь пасля выканання дамаш- няга задання, класнай вучэбнай работы, праверачнай работы, дыктанта, эсэ (вус- ны ці пісьмовы каментарый работы вучня па правілах ЗС): у сшытку, на стыкеры, паведамленне па электроннай пошце, пост на форуме інтэрнэт-рэсурсу (настаўніц- кі блог, групы ў сацыяльных сетках) |
Вучню ад вучня |
Зваротная сувязь падчас і пасля ўрока — узаемаацэнка: вусны ці пісьмовы каментарый падчас ра- боты ў парах ці групах, каментаванне работ аднакласнікаў на фору- мах, у блогах |
Вучню самому ад сябе |
Зваротная сувязь ад самога сябе — са- маацэнка падчас праверкі ўласных работ (класных або дамашніх, тэстаў або самас- тойных работ): ацэначны ліст (ацэнка засваення тэмы на ўро- ку, ацэнка эфектыўнасці работы на занятках); дзённік (паэтапная ацэнка выканання індыві- дуальнага плана вучнем) |
Вучню ад бацькоў, баць кам ад вучня, бацькам ад настаўніка, настаўніку ад бацькоў |
Зваротная сувязь — супрацоўніцтва баць- коў, дзяцей і настаўніка: падчас выканання дамашняга задання ацэнка па атрыманых ад настаўніка крытэры- ях; дапрацоўка работы з улікам каментарыя ад настаўніка; сустрэча ў фармаце вучань — настаўнік — бацькі; анкетаванне бацькоў; камунікацыя на форуме, у блогу |
Цяпер разгледзім асноўныя спосабы арганізацыі зваротнай сувязі ў дынаміцы па праблемных аспектах, вылучаных удзельнікамі курсаў дыстанцыйнага навучання. Размова будзе ісці пра тое, як настаўніку найлепшым чынам даць вучню каментарый адносна выкананай ім пісьмовай работы.
Як даць добрую зваротную сувязь? Дзе паставіць коску ў наступным выразе: хваліць нельга крытыкаваць.
Спачатку трэба пахваліць, а потым у карэктнай форме (каб не пакрыўдзіць і не адбіць ахвоту вучыцца) паказаць на памылкі…
Напісанне каментарыя з’яўляецца вялікім мастацтвам. Як адзначае Данута Стэрна: «Добры каментарый заўсёды павінен уключаць чатыры элементы: падкрэсліванне і пахвала станоўчых бакоў вучнёўскай работы, адзначэнне таго, што павінна быць выпраўлена, над чым трэба папрацаваць дадаткова; падказкі, як гэта можна зрабіць, і парады, у якім напрамку вучань павінен працаваць далей». Пры гэтым яна прапанавала выкарыстоўваць наступныя сімвалы:
[++] – адзначэнне і ацэнка добрых элементаў работы вучня;
[–] – пазначэнне таго, што неабходна паправіць, альбо дадатковай работы вучня;
[ΔΔ] – указанні, якім чынам вучань павінен выправіць работу;
[↑]– указанні, у якім кірунку вучань павінен працаваць далей.
Лічыцца, што правільная зваротная сувязь акцэнтуе ўвагу «…на крыху вышэйшым узроўні, чым той, на якім сёння працуе вучань, з адным выключэннем. Водгук пра асобу вучня ці на яго асабісты ўзровень (як правіла, пахвала) рэдка бываюць эфектыўнымі». Даследаванні паказваюць, каб быць эфектыўнай, зваротная сувязь павінна быць дакладнай, мэтанакіраванай, змястоўнай і сумяшчальнай з папярэднімі ведамі вучня, а таксама мець лагічныя злучэнні. Засяроджваем увагу: ЗС павінна абавязкова суадносіцца з НаШтоБуЗУ, і, самае галоўнае, яна павінна актыўна заахвочваць вучня да працы.
Вось такія каментарыі давалі ментары нашага дыстанцыйнага курса на справаздачы яго студэнтаў – настаўнікаў, якія авалодваюць актыўнай ацэнкай:
«Вы выкарысталі ўсе рэкамендацыі модуля: звярталіся да вучня па імені, станоўчыя заўвагі пераважалі адмоўныя, да крытычнай заўвагі была дададзена прапанова, як палепшыць работу на будучае. Цудоўна, што вы выкарысталі розныя колеры і сімвалы!»
«Ваш дыялог з вучаніцай на тэму выпраўлення работы вельмі добразычлівы, прафесійны, а таму выніковы. Вы ўмела выкарыстоўваеце рэфлексіўныя пытанні і падводзіце імі дзяўчынку да выпраўлення памылак, удасканалення навыкаў».
«Усцешыла ваша зваротная сувязь да вучня. Яна адпавядае НаШтоБуЗУ, утрымлівае ўсе 4 элементы. Вы знаходзіце, за што пахваліць работу, падказваеце недакладнасці, памылкі, як іх выправіць, і даяце рэкамендацыю, як трэба пісаць эсэ. Усё зроблена вельмі далікатна, паважліва, аптымістычна».
«Вы паказваеце вучням, што вы іх партнёр, а не караючы орган. Відавочна, што не толькі дзеці, але і іх бацькі гэта заўважаюць і цэняць. Так напісала маці аднаго майго вучня: «Прочитав ваш комментарий, сразу же захотелось, чтобы мой ребенок написал без единой ошибки. Вижу по своему ребенку, что это очень мотивирует детей».
Звярніце ўвагу на тое, як аўтары наступных радкоў, даючы вучням зваротную сувязь, умела прымяняюць яе правілы:
«Арына, ты, як і заўсёды, вельмі адказна аднеслася да выканання самастойнай работы. Правільна выкананы пяць заданняў з шасці. У заданні № 4 (пастаўце ў сказах, дзе трэба, коскі) ты толькі ў трох сказах з пяці правільна паставіла коскі. Арына, давай добра замацуем гэтае правіла. Калі ласка, перачытай правілы на сс. 74 і 78 падручніка, выканай практыкаванне 137 і на аснове гэтых матэрыялаў падрыхтуй вусны адказ на заданне № 7 кантрольных пытанняў і заданняў (с. 88). Поспехаў табе, Арына! Я ўпэўнены, што будзеш ставіць коскі без памылак».
«Молодец, Олег! Уравнение и пропорция составлены правильно. Перевод химического количества в массу вещества тоже верный. Запомни, что относительная атомная масса хлора для расчетов – 35,5 а.е.м. Поэтому: M(KClO3)=122,5 г/ моль и правильный ответ задачи – 245 г(Δ). Рекомендую выполнить №№ 327,447 и посчитать сумму всех коэффициентов. Реши задачу № 353. Реакция CaCO3 + 2HCl= CaCl2 + CO2 + H2O является реакцией обмена».
Ці з’яўляецца сшытак вучня месцам для зваротнай сувязі?
Калі я даю ЗС на некаторыя работы вучняў, загадзя іх папярэджваю пісаць на асобных паперках. Тады не страшная ніякая праверка.
Як мінулагоднія, так і сённяшнія студэнты вельмі засяроджваюцца на памылках вучня – чырвоным выпраўляюць недахопы. Кажуць, што да гэтага так прызвычаіліся, што слаба ўяўляюць, як інакш. Да таго ж гэта ад нас патрабуюць «Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення». (Гл. пункт 37. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру.)
Адзначым, што напісанне каментарыя таксама не вельмі ўпісваецца ў нашу строга рэгламентаваную колькасць радкоў і клетак, на якія трэба адступаць, вялікіх ці малых літар, з якіх трэба пісаць, косак, кропак, двукоссяў… Але магчымасці для ажыццяўлення зваротнай сувязі можна знайсці і ў названых рэкамендацыях:
па-першае, адназначнай забароны напісання настаўнікам каментарыя ў сшытку вучня метадычныя рэкамендацыі не ўтрымліваюць;
па-другое, палi адводзяцца, па меркаванні настаўніка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых пазнак;
па-трэцяе, не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ. Гэта азначае, што мы можам уклеіць настаўніцкі каментарый у сшытак вучня для вучэбных работ на стыкеры.
Як адначасова знізіць часаі працаёмкасць напісання каментарыяў і не пагоршыць іх якасць?
«Новаўвядзенні дадалі настаўніку працы!
Спадзяюся, што такую аб’ёмную зваротную сувязь вы напісалі толькі для справаздачы на дыстанцыйным курсе ў якасці трэніроўкі, ці не так? Дзе знайсці час, каб напісаць кожнаму такую інфармацыю, хто мае ў ёй патрэбу?»
Студэнты (як мінулагоднія, так і сённяшнія) адзначаюць, што галоўныя цяжкасці ў рэалізацыі пастаяннай інтэрактыўнай зваротнай сувязі – гэта часаі працаёмкасць напісання каментарыяў да вучнёўскіх работ. Паспрабуем вылучыць добрыя парады па мінімізацыі часавых выдаткаў на напісанне каментарыяў, якія згрупуем наступным чынам:
1. Пішам каментарый дакладна па НаШтоБуЗУ:
«Более критично стала относиться к планированию урока. Внимательнее продумываю НаШтоБуЗУ для письменных работ, чтобы потом можно было обойтись краткими комментариями».
«Да пісьмовага задання вашы крытэрыі нагадваюць падрабязныя інструкцыі па дасягненні мэты, яны маюць колькасныя арыенціры – а гэта значыць, што дзецям зразумела, што яны павінны зрабіць і як потым можна будзе ацаніць сябе і сваіх сяброў».
«Вучням на першым жа ўроку было даведзена, што па НаШтоБуЗУ, які яны разам з настаўнікам склалі па першых уроках, яны будуць выконваць тэст напрыканцы чвэрці».
«Я также стала внимательнее продумывать НаШтоБуЗУ для письменных, творческих работ, а также монологических высказываний учащихся в конце изучаемой темы, таким образом, чтобы детально сформулировать критерии успеха и потом меньше времени тратить на комментарии, т.к. всем сразу становится понятно, что является положительным, а что необходимо корректировать и улучшать. В этом случае можно обойтись кратким комментарием работы учащегося».
2. Пішам каментарыі выбарачна:
«Я, напрыклад, не давала ЗС выдатным работам (адразу б паставіла адзнаку, моцныя вучні і так матываваныя да вучобы, высокая адзнака іх стымулюе і без ЗС), а вось грунтоўныя рэкамендацыі і час дала б сярэднім і слабым. Менавіта ім трэба падказка настаўніка і час, каб палепшыць свой вынік».
«Я пока не пользуюсь обратной связью каждодневно. И пишу не всем ученикам. Постараюсь расширить применение наших посланий, потому что вижу: им это интересно и полезно. Для них это элемент игры. Это ж надо: переписываться можно с учителем. Они даже стикеры поначалу не убирали из тетрадей».
3. Дамаўляемся з вучнямі.
Многія з ментараў і студэнтаў звяртаюць увагу на неабходнасць пагаднення з вучнямі аб правілах. Заключыце дамову з вучнем (вучнямі) і абавязкова выконвайце яе ўмовы.
«Дамоўцеся са слабымі вучнямі аб наступным: вывучы пункты 2, 3 і па гэтых пунктах атрымаеш праверачную работу, пры ўмове правільнага выканання атрымаеш 6 балаў. Ад вас гэта запатрабуе дадатковага часу на падрыхтоўку, але выйграеце ў іншым. І тады дыялогі з вучнямі будуць куды больш прыемнымі».
«Один из способов, чтобы все же меньше писать, – это парная работа учащихся, где записи делаются обоими, но тетрадь сдается на проверку одна. Здесь мы установили правило, что в следующий раз, во время письменного отчета о проделанной работе, его сдает другой участник пары».
4. Камбінуем вусныя і пісьмовыя каментарыі.
«Выкарыстанне пісьмовай зваротнай сувязі практыкую толькі пры падрыхтоўцы да праверачнай работы, пры праверцы пісьмовых заданняў (гістарычных сачыненняў-разважанняў, параўнальных табліц) і абмяжоўваю колькасць каментарыяў у адпаведнасці з характарам і аб’ёмам работы».
«Наконт пісьмовых каментарыяў думаю так: іх можна даваць 3–4 вучням (на выбар настаўніка ці па жаданні саміх вучняў), але наступны раз каментарый атрымаюць ужо іншыя 3–4 вучні, потым яшчэ 3–4 вучні… У выніку кожны вучань павінен атрымаць каментарый настаўніка на сваю працу».
5. Выкарыстоўваем інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі:
«Таксама лічу, што ў наш час настаўніку можна і трэба выкарыстоўваць камп’ютар для стварэння ЗС, каб электронную версію разгорнутага каментарыя вучні маглі пабачыць, напрыклад, у сацыяльных сетках і там, кіруючыся ўмоўнымі знакамі ў сшытках, маглі самі выбраць неабходныя элементы зваротнай сувязі для выпраўлення ўласнай работы і рэкамендацыі для далейшага навучання».
«Можна прапанаваць вучням выпраўленыя работы сфатаграфаваць камерай свайго смартфона і адправіць фатаграфію ў пісьме на мой электронны адрас (бо сабраць сшыткі і вярнуць да наступнага ўрока не заўсёды ўдаецца, а маючы дома і ў класе камп’ютары і планшэт, падключаныя да інтэрнэту, у вольны час змагу праглядаць і каменціраваць работы)».
«Я зрабіла тэст у Google-форме і адкрыла доступ да тэста вечарам, на 30 хвілін у гуглаўскай суполцы https://plus.google. com/u/0/communities/100130751665868038415 нашай школы. Лічу, што злавіла двух зайцоў: яны яшчэ раз «пералапацілі» падручнік, а я атрымала, седзячы дома, вынікі тэста і падагульняльныя адзнакі. У табліцы па выніках тэста я кожнаму вучню пакінула свой каментарый. А затым зрабіла агульны каментарый на ўроку. Канечне, гэта таксама заняло пэўны час, аднак праверка праз Google-форму аказалася хутчэйшай, і вынікі бачныя адначасова ўсяму класу».
«Я использую положительные стороны современных средств коммуникации: телефон и интернет – СМС, Skype, электронную почту (e-mail) и социальные сети. Учащиеся отправляют мне свои работы, я проверяю их, даю свои комментарии, рекомендации. Это позволяет мне сэкономить время (некоторые фразы я копирую, вставляю в нужные места, адресую «нужным» людям, отправляю). К тому же не надо носить с собой огромное количество тетрадей, бумаг».
Ці патрэбна бацькам зваротная сувязь?
«І ўсё роўна адчуваю, што яны мяне не зразумелі, проста прынялі так, як ёсць (нейкая там наша настаўніца па гісторыі гуляе з дзецьмі ў свае гульні).»
«По этому вопросу родители высказались однозначно – обратная связь быть должна…»
У гэтым годзе бацькі па-ранейшаму з’яўляюцца адлюстраваннем праблем у сістэме адукацыі. Як слушна заўважыў наш студэнт, меркаванні бацькоў падзяліліся на тры групы:
1) добра, што настаўнікі нераўнадушныя і задумваюцца над тым, як вучыць дзяцей;
2) вы настаўнікі, і вам лепш відаць, як вучыць, мы вам давяраем;
3) калі ўжо скончацца гэтыя розныя эксперыменты ў адукацыі, не трэба ніякіх эксперыментаў.
«На жаль, нашым бацькам патрэбны толькі адзнакі (а лепш за ўсё толькі самыя высокія). Чым старэйшы клас, тым большыя «апетыты».
«Вы пішаце, што з бацькамі вельмі цяжка. Тут усё зразумела, хутка звыклае не пераламаць. Супакойцеся, тут не можа ўсё быць ідэальна, не адразу ўсё атрымліваецца, як плануеш. Вось балюча вам як настаўніку-перфекцыяністу».
«Работа же с родителями требует большего периода времени: общение с ними происходит нечасто и нерегулярно. Их выжидательная или порой равнодушная позиция вполне объяснима. Совершенно согласна с вами: удачные, результативные примеры для родителей гораздо важнее, чем «теория». Будем их накапливать».
Адзначым, што многія настаўнікі фіксуюць у справаздачах пад’ём актыўнасці бацькоў у дапамозе сваім дзецям, і ўсё гэта, як яны адзначаюць, звязана са з’яўленнем НаШтоБуЗУ і зваротнай сувязі, якая дапамагае бацькам асэнсавана і правільна арганізаваць карэкцыйную ці падрыхтоўчую работу: «Я стала с волнением открывать тетради своего ребенка, как будто вижу результат и своего труда».
Форум на дыстанцыйным курсе працуе як зваротная сувязь?
«Справа ў тым, што калі людзі працуюць завочна, то ўзнікае праблема, як запісаць тое, што зрабіў. Я думаю, у нас з вамі менавіта такая сітуацыя. Бо пасля вашага ўдакладнення я разумею, што мы гаворым пра адно і тое ж… Дзякуй за ўзаема ўзбагачальнае супрацоўніцтва!»
«К сожалению, я не увидела ответов на свои вопросы к предыдущему комментарию. Даже не знаю, читали ли вы его. Надеюсь, что мои старания и советы для вас не напрасны. Надеюсь на обратную связь на этот раз».
На кожным модулі ў нас ёсць пэўная колькасць ментарскіх каментарыяў да справаздач без адказаў студэнтаў. Ці залежыць гэта ад прадмета або асобы ментара? Тут нейкіх заканамернасцей выявіць не атрымалася. Здаецца, лепш за ўсё пра гэта тут: «Вялікі дзякуй за цярплівае стаўленне да маіх справаздач. На жаль, я з тых людзей, якія вельмі любяць атрымліваць пісьмы, але не заўсёды своечасова адказваюць на іх. Так, праблема «зваротнай сувязі» ў мяне існуе. Удзел у дыстанцыйным навучанні для мяне – цікавы эксперымент, але калі ён распачынаўся, нават падумаць не магла, што настолькі не будзе хапаць часу для своечасовага выканання заданняў. Мне намнога лягчэй рабіць, чым пісаць пра тое, што раблю».
Чацвёрты год з’яўляючыся ментарам дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка», адзначу гэты сезон як вельмі плённы і адначасова складаны. З аднаго боку, вельмі радуюць змястоўныя і ўдумлівыя справаздачы і каментарыі на форуме ад нашых студэнтаў (пасля праходжання паловы дыстанцыйнага курса адсеяліся недастаткова прафесійныя настаўнікі). З другога боку, значна вырасла колькасць перапісак паміж ментарамі і студэнтамі, у тым ліку і па пытаннях адтэрміноўкі справаздач з-за вялікай загружанасці педагогаў у школе. Найлепшым настаўнікам катастрафічна не хапае часу напісаць справаздачу па праведзеных уроках і спакойна абмеркаваць з калегамі новую методыку: наракаюць на вялікую колькасць папер, на абавязковы ўдзел у шматлікіх конкурсах, на частыя праверкі. Зваротная сувязь ад настаўнікаў сігналізуе: праблема залішняй загружанасці педагогаў застаецца актуальнай.
Алена ПАЛЕЙКА, ментар курса дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка». Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Пасляслоўе
Зваротную сувязь разумеюць як водгук, рэакцыю ў адказ на якое-небудзь дзеянне ці падзею або як працэс, які прыводзіць да таго, што вынік функцыянавання якойнебудзь сістэмы ўплывае на параметры, ад якіх залежыць яе функцыянаванне. Калі, напрыклад, настаўнік апытвае вучняў эпізадычна, а потым – увесь клас толькі на кантрольнай рабоце, то вынікі кантрольнай работы ўжо не могуць паўплываць на працэс навучання, які адбываўся на працягу двух месяцаў да гэтай кантрольнай работы. Гэтае навучанне без зваротнай сувязі, адукацыйны працэс не эфектыўны. Не атрымліваюць зваротную сувязь вучні ад настаўніка, калі пасля праверкі іх работ яны бачаць толькі адзнакі. Гэтыя лічбы вучню не гавораць, у чым ён паспяховы, дзе ў яго прабелы, як працаваць далей, каб іх выправіць. Увогуле, традыцыйнае навучанне – гэта навучанне, у якім зваротная сувязь амаль адсутнічае.
Зваротная сувязь – гэта ядро тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Яе інструменты – дыягнастычна пастаўленыя мэты («НГ», 21 лістапада 2015 года), крытэрыі ацэнкі («НГ», 6 студзеня 2016 года), спецыяльная тэхніка пастаноўкі пытанняў і ключавыя пытанні (артыкул будзе надрукаваны пазней) – дазваляюць эфектыўна арганізоўваць зваротную сувязь паміж суб’ектамі адукацыйнага працэсу (настаўнікам, вучнямі і іх бацькамі). Яна ажыццяўляецца, як паказала ў артыкуле Алена Аляксандраўна Палейка, і традыцыйнымі сродкамі (вусныя і пісьмовыя каментарыі, святлафор, ацэначныя лісты), і новымі – сацыяльныя сеткі, электронная пошта, блог настаўніка і інш. Яна закранула важныя пытанні абмежаванняў для ажыццяўлення зваротнай сувязі настаўнікамі, якія выкліканы існуючымі нормамі, а таксама затратамі часу настаўніка на напісанне каментарыяў вучням на іх работы і прывяла адпаведныя рэкамендацыі. Гэтыя рэкамендацыі зроблены на падставе вопыту настаўнікаў, якія вучаць і вучацца дыстанцыйна і ўжо прымяняюць зваротную сувязь на сваіх вучэбных занятках і пры праверцы вучнёўскіх работ.
Як паказана ў артыкуле, зваротная сувязь патрэбна ўсім суб’ектам адукацыйнага працэсу. Настаўніку яна:
забяспечвае эфектыўнае планаванне; план, канспект або тэхналагічная карта ўрока, якія ўключаюць ЗС, – гэта аснова яго эфектыўнасці;
дапамагае адсочваць працэс вучэння школьнікаў, паколькі задае для гэтага адпаведны інструментарый – крытэрыі ацэнкі;
робіць нагляднымі вучэбныя вынікі вучняў, дазваляе развіваць іх дасягненні і арганізоўваць карэкцыю прабелаў;
дапамагае адчуваць большую, чым звычайна, задаволенасць ад працы, паколькі вучні становяцца больш матываванымі і адказнымі.
Зваротная сувязь многае дае і вучню. Тут важна адзначыць, што яму зусім не цікава і не мае карысці, калі настаўнік пры аналізе пісьмовых работ называе ўсяму класу тыповыя памылкі. Яму важна пачуць меркаванні і рэкамендацыі педагога менавіта па яго рабоце. Зваротная сувязь вучню ад настаўніка:
паказвае, што ён ведае, а чаго пакуль не, што ўмее і чаму пакуль не навучыўся;
дае інфармацыю аб прычынах памылак; павышае актыўнасць, свядомасць, самастойнасць і адказнасць, стварае ўмовы для супрацоўніцтва;
сама з’яўляецца важным для навучэнцаў дыдактычным уменнем: калі на ўроках настаўнікам часта прымяняецца зваротная сувязь, то вучні авалодваюць адпаведнымі працэдурамі;
аказвае на іх эмацыянальнае ўздзеянне і слу жыць магутным матывуючым фактарам: вучань радуецца сваім поспехам і бачыць, над чым канкрэтна яму яшчэ трэба папрацаваць; успамінаю, як сямікласнік, які ўпершыню ў сваім сшытку ўбачыў каментарый ад настаўніка, ад радасці нават крыху праслязіўся;
дае ім канструктыўныя рэкамендацыі па карэкцыі дзейнасці;
фарміруе адэкватную самаацэнку, выхоўвае ў іх пачуццё ўласнай годнасці;
паказвае на тое, што вучань можа расказаць пра ўрок сваім бацькам. І сапраўды, школьнікі з радасцю паказваюць ім каментарыі настаўніка на іх работы.
У артыкуле паказана, што зваротная сувязь патрэбна бацькам. Калі настаўнікі, якія вучацца дыстанцыйна, прапанавалі на бацькоўскім сходзе адказаць на пытанне, што ім больш даспадобы: проста адзнака, выстаўленая настаўнікам пасля выпраўлення памылак, ці каментарый настаўніка адносна работы іх дзіцяці, то баць кі выбралі другі варыянт. Яны жадаюць бачыць рэальную карціну поспеху і няўдач, разумець, чаму радавацца, над чым канкрэтна іх дзіця павінна праца ваць, у чым яму патрэбна дапамога. Часта пасіўная пазіцыя бацькоў у адносінах да вучэння іх дзяцей выклікана іх дрэннай інфармаванасцю, бо адзнакі канкрэтнай інфармацыі ім не даюць.
І на завяршэнне. Артыкул А.А.Палейка – пяты з серыі матэрыялаў па актыўнай ацэнцы. У нас ужо ёсць звесткі з розных рэгіёнаў і школ краіны, што гэтыя матэрыялы дапамагаюць настаўнікам пры планаванні і правядзенні ўрокаў, выкарыстоўваюцца пры арганізацыі метадычнай работы. Мы спадзяёмся, што так будзе і далей. Чакайце новыя рэпартажы з дыстанцыйных курсаў. Наступны – пра тэхніку пастаноўкі пытанняў. А мы б хацелі мець ад чытачоў газеты зваротную сувязь: вашы пытанні і прапановы пішыце на адрас mick@academy.edu.by.
Мікалай ЗАПРУДСКІ, кансультант дыстанцыйных курсаў.