Архіў навін
У Фінляндыі няма рэформаў, якія спускаюцца зверху. Усё будуецца на даверы. Адно з асноўных дасягненняў рэформы — адсутнасць школьных інспектараў. У прафесію ідуць найлепшыя, якіх не трэба кантраляваць, яны самі ўсё зробяць для сваёй прафесійнай самарэалізацыі.
Калі казаць пра цуд фінскай сістэмы адукацыі, яго формула такая: фінская дзяржава давярае настаўнікам, настаўнікі давяраюць дзецям, а бацькі давяраюць школе.
Больш за 2000 настаўнікаў запісалася на адкрыты майстар-клас фінскага настаўніка Кары Лоўхівуоры, які наведаў Мінск 18 студзеня 2018 г.
«У педуніверсітэтах нас не вучылі адпрацоўваць вуліцы і дарогі ў начны час, а таксама прымусова заганяць дзяцей на хакейныя матчы, як патрабуе дадзены дакумент. Акрамя таго, абавязак настаўніка — вучыць, а ноччу — спаць, каб раніцай зноў вучыць з новымі сіламі і ведамі. Заробкі ж настаўнік атрымлівае за заняткі. За працу ў начны час у грамадскіх месцах і на вуліцах атрымліваюць прадстаўнікі зусім іншых прафесій»
Каб вікіпедыя стала яшчэ больш карысным інструментам для навучання, дапаможам яе стваральнікам! Не пашкадуйце 2 хвіліны, каб адказаць на пытанні анкеты, якую вікіпедысты склалі для настаўнікаў. Загадзя дзякуй усім, хто дапамог!
У "Нашай Ніве" было надрукавана фота, дзе адыёзны ідэаолаг Іваноў сустракаецца з міністрам адукацыі Карпенкам. Міністэрства адукацыі адрэагавала на публікацыю.



