Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.03.2009


Матэрыял з досведу патрыятычнага выхавання

Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык


Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)



29.03.2009

ТБМ набірае вучняў 7—9 класаў на бясплатныя курсы беларускай мовы

Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясціў набор вучняў 7—9 класаў Мінска і Мінскага раёна на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі і літаратуры.

Дзейнасць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадскія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах. Прычым падчас навучання ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.

Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Мінск, вуліца Румянцава,13. Тэлефон: 284 85 11).

Паводле naviny.by




29.03.2009

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

Ініцыятыўная група «Клубу еўрапейскіх настаўнікаў», Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна‑гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, культуры і традыцыях еўрапейскіх краін, сучаснай Еўропе ўзяць удзел у Шостым рэспублiканскiм конкурсе школьных камандаў «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

Каманды‑пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.


Конкурс 2009 года будзе праходзіць на тэму: «Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце».

Заданні конкурсу па наступных падтэмах:

Гісторыя беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце;

Гісторыя і традыцыі краін Еўрапейскага Саюза;

Сучасная беларуская культура як частка агульнаеўрапейскай культуры.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 7‑9 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.


Конкурс 2009 года будзе праходзiць у два этапы: паўфінал і фiнал.

Каманда‑пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» будзе ўзнагароджана паездкай у культурную сталіцу Еўропы 2009 года – Вільню.
Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месца, атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па культурна–гістарычных мясцінах Беларусі.

Удзельнікі каманды, што зойме чацвёртае месца, атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.


Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім Вас да 15 красавіка даслаць заяўку на ўдзел на электроны адрас igken@mail.ru па наступнай форме:

Заяўка.

Мясцовасць:

Навучальная ўстанова:

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:

Чакаем Вашых заявак і актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Паводле budzma.org



27.03.2009

Конкурс грантаў на развіццё культурніцкай дзейнасці

Конкурс праектаў “Забеспячэнне доступу да мясцовай культуры, абарона і развіццё культурнай разнастайнасці” ладзіцца ў межах праграмы “Інвеставанне ў чалавечы капітал”.


Можна падаваць заяўку на фінансаванне праектаў наступнага кшталту:

– па ўзмацненні мясцовых культурніцкіх традыцый і па наданні ўсім грамадзянам доступу для задавальнення іх культурніцкіх патрэбаў, а таксама па распаўсюдзе культуры;

– па разьвіцці ўсіх формаў культурнага выяўлення, накіраваных супраць дыскрымінацыі.

У выключных выпадках можа прадастаўляцца падтрымка праектам па абароне аб'ектаў культурніцкай спадчыны, якія зняходзяцца ў непасрэднай небяспецы.

Да ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, урадавыя інстытуцыі, мясцовыя органы кіравання, міжнародныя арганізацыі з Беларусі і іншых краін.

Працягласць праектаў: ад 12 да 36 месяцаў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 9 красавіка 2009 г.

Па ўсіх пытаннях (у тым ліку па форме заяўкі) звяртайцеся на электронны адрас: EuropeAid-GlobalCalls@ec.europa.eu

Глядзіце ў файле Guidelines_russian.pdf кіраўніцтва па складаньні заявы на ўдзел у праекце, а таксама форму заяўкі у файле Annex_Application_Form_.doc.


Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://www.delblr.ec.europa.eu/page6438.html

Паводле рассылкі belngo.info




26.03.2009

Міжнародны семінар па відэа-журналістыцы

Міжнародны сэмінар па відэа-рэпартажах для рускамоўных падлеткаў ладзіць Дзіцячы фонд ААН у Кіеве.


Семінар ладзіцца з 13 да 17 мая.


Удзельнікі сэмінару атрымаюць навыкі здымкі рэпартажаў, мантаваньня відэа-матэрыялаў для таго, каб удзельнічаць у стварэньні міжнароднай моладзевай праграмы.


Па сканчэнні семінара ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, вырабляючы да размяшчаючы свае сюжэты на Інтэрнэт-партале ЮНІСЭФ.


Мова семінара – руская і англійская.


Удзельнікі будуць рабіць відэасюжэты па-руску з англійскімі субтытрамі.

ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў.


Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў. Досвед правядзення здымак ёсць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсць валянтэрам грамадскай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісце.


Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на англійскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў, з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы – найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org.


Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.


Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак.


Паводле рассылкі Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны



Каментвваць

26.03.2009

Стажыроўка для маладых актывістаў у Чэхіі

Праграма «Стажыроўка імя Паўла Цігрыда» прадугледжаная для маладых людзей (25–30 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаннях www.amo.cz.

Галоўная мэта – даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасцю ўрадавага і няўрадавага сектароў, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у працы чэшскіх грамадскіх арганізацыях на пазіцыі стажора.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на візы, стархоўку, праезд, пражыванне. Удзельнікам стажыроўкі прадастаўляецца стыпендыя.

Праграма складаецца зь дзвюх частак:
– першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009,

– другая частка адбудзецца з 29.05.2009 да 28.06.2009.

Зацікаўленыя ва ўдзеле ў стажыроўцы імя Паўла Цігрыда мусяць даслаць у бліжэйшы тэрмін ліст, які пацьвярджае зацікаўленасць, на адрас mailto:spt@amo.cz, і ім перашлюць анкету для запаўнення.


Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў: 15 красавіка 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info



Каментвваць

26.03.2009

Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч

26.03.2009


Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч:


Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)



26.03.2009


Цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі"

Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч:


Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)



26.03.2009


Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам:


Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска

Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана

Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія»

Старонкі