Архіў навін
Талькаўскія школьнікі адчынілі свой сайт і запрашаюць на фестываль.

У сеціве з'явіўся краязнаўчы сайт «Талька і наваколлі". Сабралі матэрыялы і зрабілі сайт мясцовыя вучні разам з сваёй настаўніцай Наталляй Ільініч, якая натхняе на краязнаўчую і даследчую працу ўжо якое пакаленне мясцовых школьнікаў. Сайт нагадвае вялікі краязнаўчы музей – столькі там змешчана звестак пра гісторыю, славутых людзей, прыроду, паходжанне назваў наваколля.
Эўрыстычны палігон для матэматыкі
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга Івана Сяргеевіча Храпавіцкага «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.
Кніга напісаная ў фармаце папулярнай ва ўсім свеце кампутарнай праграмы Geometer's Sketchpad, якую можна спампаваць тут (2 МБ).
Спампаваць кнігу (zip, 3,2 МБ)
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі, настаўнік матэматыкі на паглыбленым узроўні СШ №3 г. Глыбокае
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай? Адказы на гэтыя пытанні дае кніга «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ.
Конкурс у гонар Рыгора Крушыны
Паводле рассылкi VB
Фундацыя памяці Рыгора Крушыны праводзіць спабор паэзіі да стагоддзя беларускага паэта, якое будзе адзначацца сёлета 3 снежня. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Журы творчага спаборніцтва прымае да разгляду літаратурныя творы (лірычныя альбо наватарскія), якія заснаваныя на фальклоры Случчыны або Палесся, песні на словы любога верша Рыгора Крушыны, альбо крытычныя артыкулы, прысвечаныя яго паэзіі і паэтычнаму стылю.
Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.
Сайт 'Ахова птушак Беларусі'
Настаўнікам біялогіі, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай прыродай, будзе карысна наведаць сайт грамадскай арганізацыі 'Ахова птушак Беларусі', размешчаны па адрасе http://ptushki.org. На сайце размешчаныя цікавыя артыкулы, інфармацыя аб экалагічных клубах для дзяцей і дарослых, фотагалерэя і іншыя матэрыялы.
Навучанне для лідэраў вучэбных гурткоў
З 4 кастрычніка пачынае сваю працу гурток для новых лідэраў вучэбных гурткоў для дарослых.
Запрашаюцца ўсё тыя, каму цікава паспрабаваць сябе ў ролі лідэра, даведацца, чым адрозніваецца вучэбны гурток для дарослых па скандынаўскай мадэлі ад традыцыйных кружкоў для дзяцей, курсаў і трэнінгаў.
Першая сустрэча ў чацвер, 4 кастрычніка ў 19.00
Свае заяўкі дасылайце на адрас hurtki.team@gmail.com або тэлефануйце +375 29 388 25 64
Пасля 7 кастрычніка пачне працу гурток па падвышэнні кваліфікацыі лідэраў вучэбных гурткоў!
Больш дакладную інфармацыю, а таксама запісацца ў гурток вы можаце па тэлефоне +375 29 669 66 59
Таксама дасылайце свае заяўкі на адрас hurtki.team@gmail.com
Андрэй Хадановіч: Беларускую літаратуру ў школах хутка будзе сумна чытаць
«Я б не хацеў, каб мае творы былі ў абавязковай школьнай праграме. Як уяўлю, што нехта вучыць мой верш на памяць па заданні настаўніцы, а ў яго не запамінаецца, ён праклінае і твор, і аўтара, мне аж млосна становіцца. Калі і возьмуць у праграму, дык толькі для пазакласнага чытання»
Паводле Радыё Рацыя
Спецвыпуск “Нашага слова” для настаўнікаў: Школа будзе нашай
Выйшаў спецыяльны выпуск газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прысвечаны Сусветнаму дню настаўніка (5 кастрычніка).



