Архіў навін
Беларуская праваабарончая школа, арганiзаваная мiжнароднай супольнасцю праваабарончых арганiзацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летнiх школах па правах чалавека на 2007 год. У межах праграмы Школы ўдзельнiкi знаёмяцца з гiсторыяй i фiласофiяй правоў чалавека, а таксама сродкамi iх абароны на нацыянальным i мiжнародным узроўнях.
Працоўныя мовы: беларуская i руская.
Месца правядзення – г Вільнюс.
Тэрмiны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў 5 – 11 жнiўня. Заяўкi прымаюцца да 8 лiпеня.
>>>
Прапануем увазе тэсты для кантроля ведаў па асобных тэмах з курсу «Агульная біялогія». Тэсты прыдатныя для падрыхтоўкі абітурыентаў да цэтралізаванага тэставання. Кожны тэматычны раздзел утрымлівае 250 тэставых заданняў з прыведзенымі адказамі.
Аўтар тэстаў – Каранькоў Андрэй Эдуардавіч
Карыстайцеся, калі ласка
- Эвалюцыйнае вучэнне. Развіццё арганічнага свету.
Навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд „Borussia” запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у навучальным візіце ў Польшчу на працягу некалькіх дзён.
Асоба
«Настаўнік» працягвае знаёміць з педагогамі, якія адпавядаюць гэтаму званню. На такіх Асобах трымаецца не толькі адукацыя, але і вера ў дабро і справядлівасць. Aда Эльеўна Райчонак – былая вясковая настаўніца – самы знакаміты і незвычайны чалавек наваколля, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну. Яна сумяшчае адукацыйную дзейнасць з фермерскай гаспадаркай і мастацтвам. Паглядзець выставу з апошняга пленэра, арганізаванага Адай Эльеўнай можна з 1 чэрвеня па адрасе Мінск, пр Машэрава (былая Варвашэні), д. 8 >>>
РАЙЧОНАК Ада Эльеўна - педагог, фермер, краязнаўца, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну.
1 чэрвеня школы пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы
Прыём дакументаў працягнецца да 31 жніўня. Паведамляем, што паводле заканадаўства, дзіця можа навучацца ў любой школе населенага пункта. Г. зн., бацькі маюць права выбару навучальнай установы. Нагадваем, што нашым сайце вы можаце знайсці спіс школаў з беларускай мовай навучання г. Мінска.
Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.
Да ведама бацькоў
Ад каго залежыць, ці вашае дзіця будзе з задавальненнем бегаць у школу, ці кожную раніцу яго прыдзецца падымаць з істэрыкай? Зразумела, ад вас! Калі вы здолееце знайсці для сайго дзіцяці школу з сістэмай развіццёвага навучання (такія яшчэ засталіся, але па-ціху скарачаюцца з вядомых прычынаў), то псіхалагічны камфорт будзе гарантаваны.
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ ЗАПРАШАЕ
www.ehu.lt
ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ КАМБІНАВАНАЯ ПРАГРАМА “БЕЛАРУСІСТЫКА”
Бакалаўрскія праграмы:
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
«Ахова і выкарыстанне культурнай спадчыны»
«Візуальны дызайн і медыя»
«Тэорыя і практыка сучаснага мастацтва»
Магістратура:
«Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны»
ПСІХАЛАГІЧНЫ ТРЭНІНГ ПА ТЭМЕ “САМАПАЗНАННЕ”
Распрацавала Лера Сом, настаўніца беларускай мовы і малявання з CШ №5 г. Полацка
Трэнінг прызначаны для старэйшых класаў, вучняў, якія ўжо дастаткова дарослыя, каб пакутваць ад пытанняў “хто я?” і “дзе маё месца ў гэтым свеце?”
Некалькі словаў ад складальніцы
Я доўга думала, як пачаць гэтыя запіскі, і прыйшла да высновы, што большасць з нас стамілася ад псеўданавуковасці, шматслоўя і абяцанак. Таму паспрабую даць неабходныя тлумачэнні каротка і па-сутнасці.
1. МЭТА.



