Архіў навін
Тэрмін падачы заяў на праграму Развіццё прафесійных асацыяцый падоўжаны да 25 лютага.
Мэта праграмы: азнаёміць прадстаўнікоў беларускіх прафесійных асацыяцый з дзейнасцю і метадамі працы падобных прафесійных і грамадскіх аб'яднанняў у ЗША.
Фармальна заяўку можа падаць любы настаўнік, член прафесійнага саюза ці іншага аб'яднання. Хопіць глядзець на Амерыку вачыма Задорнава!
Конкурс адукацыйных выданняў
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэння выпуску газет і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцці, праводзіць конкурс адукацыйных друкаваных выданняў. У ім могуць прымаць удзел газеты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна па-беларуску як у адукацыйных установах (школах, факультэтах і г.д.), апрача афіцыйных газет у сярэдніх спецыяльных установах і ВНУ, так і незалежна ад іх. Выданні павінны быць асветнай тэматыкі (адукацыйныя, краязнаўчыя і г.д.), якія скіраваны на выхаванне грамадзянскіх пачуццяў, нацыянальнай свядомасці. На адрас аргкамітэта конкурса (220029 Мінск-29, а/с 64) дасылаецца (ці даносіцца) да 20 сакавіка не менш за два нумары, пажадана разам з кароткай прэзентацыяй выдання, выкананай ў электронным варыянце, аб’ёмам да адной старонкі А4, шрыфт 19 пунктаў, якая можа быць выкарыстана ў часопісе “Летапіс ТБШ”. У прэзентацыі – сціслы расповед пра газету, брашуру, асобныя матэрыялы, фотаздымкі.
Журы ТБШ у красавіку 2009 г. ганаруе дыпломамі ўсе годныя выданні і вызначыць з іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны. Тэл. для даведак 8029–7520821.
Конкурс малых грантаў для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie
Праграма адчыненая для выпускнікоў наступных абменных праграм:
– Праграма студэнцкага абмену (UGRAD).
– Праграма стыпендый Эдмунда Маскі (Muskie).
Магчымыя тэмы заявак глядзіце тут.
Максімальная сума гранта – 3000 даляраў ЗША.
Заяўкі падаюцца ў IREX у электронным выглядзе па адрасах: asgp@irex.org і asgp@irex.ru.
Апошні тэрмін падачы заявак: 3 красавіка 2009 году.
Па дадатковых пытаннях звятрайцеся па адрасе: asgp@irex.ru.
Паводле рассылкі belngo.info
Літаратурная імпрэза ў дзіцячай бібліятэцы
Гурток журналістыкі Установы “Палац пазашкольнай работы “Золак”, дзіцячая бібліятэка № 14 запрашаюць на літаратурна-музычную імпрэзу з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч, паэта Усевалада Сьцебуракі, бардаў Паўла Кузіча і Вілена Клімкіна.
Сустрэча адбудзецца 18 лютага а 16-й гадзіне ў памяшканні дз. бібліятэкі № 14 па адрасе вул. Варвашэні, 11.
Уваход вольны.
Праезд:
ад ст.м. “Аўтазаводская” аўт. №22 да прыпынку “Магазін”:)
ад ст.м. “Магілёўская” пешшу.
Кантакты: 8–029-619–80–53 (Аля).
Паводле budzma.org
За вынікі тэставанняў будуць несці адказнасць рэчыцкія настаўнікі?
Настаўнікі з Рэчыцы звярнуліся ў «Беларусские новости» з пытаннем, наколькі законна ўвялдзенне персанальнай адказнасці за вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) вучняў. Менавіта такі пункт прапанавалі занесці ў калектыўныя дамовы мясцовыя чыноўнікі. Заадно настаўнікі распавялі, як няпроста працаваць у школе ў эпоху пераменаў
Конкурс стыпендый Каледжаў міжнароднай супольнасці
Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:
Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);
Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).
Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat Organization, IBO), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па выніках навучання праводзіцца экзамен на атрыманне дыплому, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму «Школа маёй мары» да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com
Падрабязную абвестку і прыклад эсэ гл. на http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6
Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконіна-Давыдава. Але не ўсе ведаюць, што ў 1970-я гг. тэорыі Выгоцкага сталі выклікаць цікавасць у амерыканскіх псіхалагаў.
Традыцыі беларускай педагогікі
Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконіна-Давыдава. Але не ўсе ведаюць, што ў 1970-я гг. тэорыі Выгоцкага сталі выклікаць цікавасць у амерыканскіх псіхалагаў. У наступнае дзесяцігоддзе ўсе асноўныя працы Выгоцкага былі перакладзеныя і леглі, разам з працамі Жана Піяжэ, у аснову сучаснай адукацыйнай псіхалогіі ЗША.
А зусім нядаўна адкрылася, што вядомы кампазітар і палітычны дзяяч Міхал Агінскі таксама валодаў педагагічным талентам. Прапануем пачытаць ліст кампазітара да свайго сына, калі той выпраўляў яго вучыцца з Залесся ў Італію. Парады бацькі будучаму студэнту напачатку XIX стагоддзя не страцілі актуальнасці дагэтуль.
/
Настаўнік гісторыі і грамадскіх навук мінскай школы №142 Казімір Герасімовіч распрацаваў урок па гісторыі Беларусі на тэму «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» з выкарыстаннем модульных тэхналогій, якія дазваляюць вучням, працуючы ў групах, не толькі атрымліваць інфармацыю, але і адразу апрацоўваць і аналізаваць яе.
Спампаваць матэрыял (doc, 183 КБ)
Распрацоўка ўрока па гісторыі «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ»
Настаўнік гісторыі і грамадскіх навук мінскай школы №142 Казімір Герасімовіч распрацаваў урок па гісторыі Беларусі на тэму «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» з выкарыстаннем модульных тэхналогій, якія дазваляюць вучням, працуючы ў групах, не толькі атрымліваць інфармацыю, але і адразу апрацоўваць і аналізаваць яе.
Распрацоўка ўрока дасланая на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Нагадваем, што застаўся ўсяго толькі месяц, каб даслаць нам свае напрацоўкі!
Спампаваць матэрыял (doc, 183 КБ)



