Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.05.2008

Новы выпуск «Кутка настаўніка»

У новым нумары бюлетэне можна знайсці інфармацыю пра адукацыю для дарослых (андрагогіку), педагагічныя абмены, матэрыялы для заняткаў па гісторыі і СМК на тэму Другой сусветнай вайны, класнай гадзіне па канстытуцыйных правах і іншыя цікавыя артыкулы.


Спампаваць бюлетэнь (pdf, 878 КБ)


Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.

14.05.2008

Праект «Моладзь за здаровы лад жыцця і спорт без допінгу і гвалту»
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Адукацыя без межаў" пры падтрымцы французскай моладзевай асацыяцыі “Leo Langrange” запрашае прыняць удзел у французска-нямецка-беларускім праекце. Праект складаецца з дзвюх частак: 1. Спартовы лагер у Францыі. Рэгіён Ірсан (Hirson), Францыя. Час правядзення: 21–31 ліпеня 2008 г.
2. Майстар-клас у Беларусі. Мінск, Беларусь.

14.05.2008

Летні намётавы лагер-семінар «Круглае возера-2008»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у летнім намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2008». Лагер пройдзе на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 12 па 22 ліпеня.
Ягонымі ўдзельнікамі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 27 год. Цягам дзесяці дзён маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у мерапрыемствах, а таксама весела адпачыць.
Правілы ўдзелу і дадатковая інфармацыя па тэл.

14.05.2008

Валантарыят ва Уроцлаве

Асацыяцыя для дзяцей і моладзі, хворых на цэрэбральны параліч «OSTOJA» запрашае прыняць ўдзел у доўгатэрміновым праекце (верасень 2008 – чэрвень 2009).

Падчас праекту валянтэры навучацца, як працаваць зь людзямі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама розным методыкам працы ў групах і з групай. Уся дзейнасць будзе рэалізоўвацца пад кіраўніцтвам дасведчаных прафесіяналаў.


Для ўдзелу ў праекце неабходна выслаць матывацыйны ліст і CV на адрас каардынатаркі Ганны Гачкоўскай: semperavanti.anna@gmail.com


Паводле adukacyja..info

14.05.2008

Рэгіянальная праграма па правах чалавека

Шведскае агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) запрашае прыняць удзел у рэгіянальнай праграме па правах чалавека. Праграма мае адбыцца ў 2 сэсіі: 1-ая — з 6 па 31 кастычніка 2008 году, 2-ая — з 4 па 8 мая 2009 году ў Швецыі.


Праграма арыентаваная на атрыманне ўдзельнікамі глыбінных ведаў па міжнароднай і рэгіянальнай сістэмах прасоўвання і абароны правоў чалавека; рэгіянальнага і міжнароднага мэханізму маніторынгу і ажыццяўлення на нацыянальным узроўні працэдураў з галіны правоў чалавека. Да ўдзелу ў праграме будуць адабраныя 25 удзельнікаў. Перавага аддаецца чыноўнікам сярэдняга і высокага ўзроўняў, гэтаксама як і прадстаўнікам акадэмічных установаў і НДА, што звязаныя з тэмай правоў чалавека.


Навучанне будзе адбывацца на англійскай мове.


Апошні трэмін падачы заявак: 4 ліпеня 2008 году.

Апісанне праграмы, умоваў, працэдуры падачы заявак, іншых дэталяў глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info

12.05.2008

Са скрынкі info@nastaunik.info

На пошту nastaunik.info прыйшоў ліст вучня 10 класа, падпісаны як Doctor. Прапануем вашай увазе жывое меркаванне вучня, якому даводзіцца вучыцца ў звычайнай сучаснай школе, што "ўвабірае ўсе лепшую спадчыну савецкай школы".


12.05.2008

Конкурс на лепшую публікацыю па СНІД

Конкурс на лепшую публікацыю ў перыядычным друку па праблемах ВІЧ/СНІД, наркаманіі і венерычных захворванняў ладзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да гэтых праблем, прапаганды сямейных каштоўнасцяў, фармавання здаровага ладу жыцця і стэрэатыпаў бяспечных паводзінаў.

Конкурс ладзіцца ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2006–2010 гады і праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь”.

Да ўдзелу прымаюцца карэспандэнцыі, інтэрв'ю, рэпартажы, артыкулы, нарысы, падборкі матэрыялаў па асвятленні азначаных тэмаў, размешчаныя ў перыядычным друку з 20 красавіка па 1 снежня 2008 года.

Удзельнікамі могуць стаць рэдакцыі газет і часопісаў, прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 1 снежня.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Ульлянаўская, 3.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 227 42 16, 227 18 24.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

12.05.2008

Школы зялёнага актывіста – 2008

Грамадскае аб’яднанне “Экадом” запрашае моладзь, зацікаўленую ў экалгічнай тэматыцы, да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста, якія ладзяцца 24–25 мая, 31 мая -1 чэрвеня, 7–8 чэрвеня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце ecodomik@gmail.com альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.greenbelarus.info

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

12.05.2008

Міжнародны конкурс для дзяцей з праблемамі слыху

Абвешчаны Міжнародны конкурс выяўленчага мастацтва для дзяцей з праблемамі слыху.

Арганізатары – Фонд садзейнічаньня рэабілітацыі і інтэграцыі асобаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя па слыху “Краіна глухіх” (http://www.deafworld.ru/) і Усеўкраінская арганізацыя жанчын-банкіраў “За гарманічнае развіццё грамадства” http://ladybanker.org.ua/.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 14 год.

На спабор прымаюцца малюнкі і вырабы з любога матэрыяла (вышыўка, арыгамі, пластылін і г.д.), дасланыя па пошце. Па электроннай пошце прымаюцца фотаздымкі вырабаў альбо адсканаваныя малюнкі.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на спабор – да 15 жніўня.

Вырабы прымаюцца на адрас: 141190, Маскоўская вобл., г.Фразіна, вул.Цэнтральная, д. 27, Фонд “Краіна глухіх” альбо на e-mail: deafkonkurs@inbox.ru
.
я інфармацыя на вэб-пляцоўцы http://www.deafworld.ru/index.php/article/archive/2747/

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

12.05.2008

Лёс школьнай рэформы і далейшыя шляхі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі
Ці застануцца профільныя класы? Ці перагледзяць нагрузку настаўнікам? Што будзе з гімназіямі і ліцэямі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў артыкулах «Школа: возможны варианты» (Народная газета) і «Белорусских школьников хотят причесать под одну гребенку» (Naviny.by)
Нагадваем, што наступная нарада па рэфармаванні адукацыі прызначана на 14 мая. Але хто адкажа на наступнае пытанне: Чаму не ўлічваецца меркаванне грамадства: бацькоў, вучняў, лепшых педагогаў-прафесіяналаў? У рэшце рэшт, чыноўнікі, як і школа цалкам, ўтрымліваюцца за нашыя падаткі.

Старонкі