Архіў навін
Новая кніга аб Светлагоршчыне
Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).
Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародная канферэнцыя «Сацыяльныя тэхналогіі для ўстойлівага развіцця мясцовых супольнасцяў"
Канферэнцыя адбудзецца 22–23 мая 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Раў, па адрасе: вул. Газеты «Праўды», 11.
На канферэнцыі будуць прадстаўленыя вынікі двух праектаў ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў", рэалізаваных у 2006–2008 гадах сумесна з калегамі з Германіі на базе сямі ТЦСОН Мінскай вобласці.
Апошні тэрмін падачы заявак: 11 мая 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах: InformPismo.doc, Program_22–23may.doc і ZayavkaUchastnika.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
Навучанне ў вышэйшай школе права ў Рызе
Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008–2009 гг. на спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права». Праграма прадугледжвае атрыманне стыпендыі на навучанне, вандроўкі і непрадбачаныя выдаткі на адукацыю. Заняткі пачынаюцца з 15 верасня. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія па сканчэнні праграмы жадалі б працаваць у галіне правоў чалавека і публічнага права.
Апошні тэрмін падачы заявак: 9 чэрвеня 2008 году.
Дадатковую інфармацыю па-англійску глядзіце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс грантаў «Падтрымка грамадскіх ініцыятываў у Мінску і Мінскай вобласці”
Мэта конкурсу: cтымуляванне грамадскай актыўнасці на лакальным ўзроўні.
Да ўдзелу запрашаюцца арганiзацыi і iнiцыятывы Мінску і Мінскай вобласцi.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 мая 2008 году.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе знаходзіцца тут.
Паводле рассылкі belngo.info
«Куток настаўніка» №9
У новым выпуску бюлетэня можна знайсці інфармацыю пра адукацыйныя праграмы для жанчын, лідэрскую праграму «Першы сярод роўных», ГА «Чазенія», інтэрв'ю з настаўніцай нямецкай мовы і псіхалогіі Гамбургскай гімназіі Ізабэлай Шурман і іншыя цікавыя матэрыялы
Спампаваць бюлетэнь (pdf, 875 КБ)
Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.
Конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму гендэрнай роўнасці
Еўрапейская Камісія надае значную ўвагу падтрымцы захадаў, накіраваных на ўзмацненне гендэрнай роўнасці (у тым ліку ў паводзінах хлопцаў і дзяўчын) і фармаванню негатыўных адносін да гвалту супраць дзяўчын і жанчын. Летась у якасці працягу праграмы інфармавання моладзі пра гендэрныя пытанні і з нагоды мінулагодняга Міжнароднага жаночага дня ды пяцідзесяцігоддзя Рымскіх дамоваў, Еўрапейская Камісія заснавала конкурс малюнкаў па бачанню дзецьмі – будучымі дарослымі – роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Зважаючы на поспех папярэдняга конкурсу і вялікую зацікаўленасць школьнікаў у гэтым мерапрыемстве, а таксама з нагоды сёлетняга Дня жанчын, Еўракамісія прыняла рашэнне аб правядзенні ў 2008 годзе новага творчага спаборніцтва на тэму роўнасці абодвух палоў. Удзел дзяцей у дадзеным мерапрыемстве стане сведчаннем таленту, энтузіязму ды замацавання панятку “гендэр” у свядомасці дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў.
Семінар у Германіі для прадстаўнікоў беларускіх школ
Нямецкая служба педагагічных абменаў сумесна з Фондам “Сустрэчы Усход-Захад” прапануе беларуска-германскія і украінска-германскія школьныя партнёрскія сувязі ды рыхтуе візіты для прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі.
Прадстаўнікі зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца да ўдзелу ў кантактным семінары ў Берліне 8–15 лістапада 2008 года.
Візіт будзе складацца з двух частак:
9–11 лістапада – семінары-сустрэчы для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў,
12–14 лістапада – сустрэчы беларускіх груп (вучняў і настаўнікаў) з магчымымі партнёрамі з ФРГ (прадстаўнікамі германскіх школ), абмеркаванне супольных праектаў.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 10 мая.
Падрабязная інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў, форма заяўкі і апісанне праграмы – на web-пляцоўках: www.kmk.org/pad/home.htm, www.stiftung-woeb.de.
З пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся да каардынатаркі Галіны Верамейчык.
Тэлефон/факс: + 375 17 200 31 82,
тэлефоны: +375 29 408 07 17, +375 29 151 9397
Электронная пошта: weremejtschik@ibb.by.
Паводле gender.do.am
Сайт створаны настаўнікам Магілёўскага абласнога ліцэя №1 А. Саковічам.
Асноўныя напрамкі матэрыялаў сайту:
* тэорыя, задачы, развязванні;
* рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял 9–11 класа;
* методыка, тэхналогіі навучання, дыдактычныя сістэмы;
* электронныя бібліятэкі;
* даведкавы матэрыял, вышэйшыя вучэбныя ўстановы;
* артыкулы часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» (ФПВ);
* спасылкі на сайты па фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі;
Таксама на сайце рэгулярна размяшчаюцца адукацыйныя навіны.
Сайт «Школьная фізіка для настаўнікаў і вучняў"
Сайт створаны настаўнікам Магілёўскага абласнога ліцэя №1 А. Саковічам.
Асноўныя напрамкі матэрыялаў сайту:
* тэорыя, задачы, развязванні;
* рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял 9–11 класа;
* методыка, тэхналогіі навучання, дыдактычныя сістэмы;
* электронныя бібліятэкі;
* даведкавы матэрыял, вышэйшыя вучэбныя ўстановы;
* артыкулы часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» (ФПВ);
* спасылкі на сайты па фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі;
Таксама на сайце рэгулярна размяшчаюцца адукацыйныя навіны.
Адрас сайта – http://www.alsak.ru/
БАРШЧЭЎСКІ Лявон Пятровіч: “Філолаг я паводле прафесіі, палітык – паводле неабходнасці, а настаўнік – паводле паклікання” >>>



