Архіў навін
Музейны hand-made фестываль «Поруч…"
Суполка «Вежа міру» і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць да ўдзелу ў першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…”, які адбудзецца 30 чэрвеня 2010 году з 14.00 да 21.00 па адрасе: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а. Фестываль праходзіць пры падтрымцы галерэі «Славутыя майстры».
На фэстывалі “Поруч…” удзельнікі змогуць не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае.
Праграму фестывалю глядзіце тут.
З пытаннямі звяртайцеся праз тэлефоны: 8 (017) 334–42–69, 8 (029) 850–73–27 альбо эл. пошту: maksimbagdanovich@rambler.ru
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010”
Грамадская арганізацыя “PLAN”, Лондан, абвесціла міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010” для маладых фатографаў. Тэма конкурсу: «Жыццё ў горадзе».
Арганізатары праекта імкнуцца пабудаваць глабальны малюнак таго, як моладзь успрымае гарадскую сераду. Удзел могуць прымаць як прафесійныя фатографы, так і аматары, якія фатаграфуюць на звычайную «мыльніцу».
Ідэі для фотаздымкаў (малюнкаў):
– Што для цябе значыць горад?
– Сталеючы ў горадзе хлопцам ці дзяўчынкай.
– З вёскі ў горад, з гораду ў вёску – жыццё ў перамяшчэнні.
Аўтары мусяць быць не старэйшыя за 25 год. Фотамантаж не дапушчальны.
Пераможцы будуць узнагароджаныя фотакамерамі Olympus, падпіскай на часопіс “NATIONAL GEOGRAPHIC” ды ўдзелам у выставе ў Вялікабрытаніі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 ліпеня 2010 году.
на англійскай мове – на сайце: http://shootnations.org/
Паводле рассылкі belngo.info
Падведзеныя вынікі конкурсу «Беларускi настаунiк 2010 года»
Сёлета пераможцау вызначала журы пад старшынствам прафесара Аляксандра Казулiна. У канцы навучальнага года дыпломы лепшых атрымалi дырэктар Залужскай СШ Стаубцоускага раёна Кандрацiна М.Р. (матэматык), настаунiк фiзiчнага выхавання СШ № 3 г.Нясвiжа Язвiнскi А.Р. i настаунiк бiялогii i геаграфii Багушэвiцкай СШ Бярэзiнскага раёна Сiнiла А.М., а таксама адзначана праца беларусаведау Жаунярчук Л.В. (СШ № 2 г.Пружаны) i Паулавец Р.П. (Чысцiнская СШ Маладзечанскага раёна).
Пачынаючы з 2007 года Таварыства беларускай школы сiстэматычна праводзiць конкурс «Беларускi настаунiк», згодна вынiкау якога штогод ганаруе педагогау адукацыйных устаноу (акрамя ВНУ), якiя вядуць навучанне I выхаванне па-беларуску. Дыпламантамi яго сталi дзесяткi лепшых настаунiкау Беларусi. Ужо названа 12 пераможцау.
У розны час старшынямi конкурсау былi вядомыя педагогi i грамадскiя дзеячы такiя, як Нiл Гiлевiч, Генадзь Бураукiн, Уладзiмiр Арлоу, Алесь Лозка.
На здымку пераможцы разам з сябрамі ТБШ і старшынём журы А. Казуліным.
Інфармацыя ТБШ
ЯК ДВА НАСТАЎНІКІ СТВАРЫЛІ АДНУ ПЕСНЮ, ЯКОЙ НАКАНАВАНА БЫЛО СТАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ХІТОМ
Гэтую песню ніхто, як цяпер кажуць, «не раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Можа таму, што яна яшчэ не знайшла СВАЙГО выканаўцу. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...
«Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю....»
Так, – гэта сапраўдны хіт!
Талака да 100-годдзя Ларысы Геніюш
Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш пройдзе на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласці 26 чэрвеня.
Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца (паводле старога стылю) роўна 100 гадоў.
На талаку прыедуць людзі з Слоніма, Свіслачы, Гародні, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы.
Пры канцы добраўпарадкавання сядзібы адбудзецца невялічкі канцэрт з удзелам Міхася Скоблы.
Талака распачнецца аб 11-й. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Да стагоддзя Ларысы Геніюш быў створаны грамадскі аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы. У склад аргкамітэту ўвайшлі шэраг грамадскіх арганізацыяў, адна з якіх — МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына"". Акрамя «Бацькаўшчыны» ў аргакамітэт увайшлі навукоўцы і літаратары з Мінска, Гародні, Зэльвы (Гарадзенская вобласць) і Беластока (Польшча). Сярод іх — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, даследчык жыцця і творчасці Геніюш Міхась Скобла, гісторык Міхась Чарняўскі, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, унук пісьменніцы Міхась Геніюш, каардынатар кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка, прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка, загадчык аддзела культуры «Газеты Слонімскай» (Гарадзенская вобласць) Сяргей Чыгрын.
Паводле budzma.org
Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .
Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)
Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі
Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .
Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)
Летнія імпрэзы для беларускіх вучняў і настаўнікаў
Дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», прысвечаны Народнаму паэту Беларусі, пакажуць у Мінску 30 чэрвеня. Прагляд адбудзецца ў сядзібе ТБМ імя Фр. Скарыны, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Румянцава, 13.Пачатак а 18-й. Уваход вольны. Удзел у мерапрыемстве возьмуць рэжысёр Віктар Корзун і прадусар Кася Камоцкая.
Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць у Мінску 24 чэрвеня. Творчая сустрэча распачнецца а 19-й у Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства, які знаходзіцца па адрасе: вул. Лук’яновіча, 16.
Пісьменнік Васіль Якавенка і музыка Алесь Лось зладзяць некалькі сустрэч у Гродне 22 чэрвеня. А 12-й творчы тандэм наведае СШ №3, якая знаходзіцца па адрасе: вул.Фамічова, 16. Наступная сустрэча распачнецца а 15-й у абласной бібліятэцы, якая знаходзіцца па адрасе: вул.Танкавая, 20. Уваход вольны.
Паводле budzma.org
Віртуальная канферэнцыя “Інавацыі ў прафесійнай дзейнасці і віртуальнай супрацы“
Канферэнцыя ладзіцца з мэтай абмену досведам і ведамі, новай інфармацыяй, якая будзе выкарыстана на практыцы. Арганізатары абяцаюць высокую якасць заняткаў і іх інтэрактыўны характар.
Вітаюцца прэзентацыі ад удзельнікаў (макісмум дзве прэзентацыі ад аднаго прамоўца). У прэзентацыі павінны быць акрэслены мэты, задачы, прыведзены дакладныя факты і лічбы.
Канферэнцыя закранае наступныя сферы: адукацыя, бізнэс, тэхналогіі, псіхалогія, здароўе. Прэзентацыі павінны быць створаны на базе ўласных даследаванняў удзельнікаў.
Падрабязная інфармацыя: http://www.teliconference.com/general_info.asp.
Дэдлайн 15 ліпеня.
Паводле adukacyja.info
Вольны Летнік у Адэсе
Навуковы Даследчы Цэнтр МІЗЭС (Беларусь) ладзіць 16–21 жніўня чарговы Вольны Летнік у Адэсе.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актыўныя людзі з Беларусі, Украіны ды Малдовы, якія цікавяцца ды падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці ды прасоўваюць іх у сваім штодзённым жыцці. Удзельнікі мусяць вольна валодаць англійскай мовай, бо гэта будзе працоўная мова летніка.



