Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.10.2013

Дакументальны фільм Валерыя Мазынскага (2013, Беларусь).
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі «асаблівасцямі»: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. «Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?» – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расійскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах.

09.10.2013

Дзякуем за вашыя заяўкі, шаноўныя калегі, нам было надзвычай цяжка выбраць удзельнікаў з такой колькасці прэтэндэнтаў! Шчыра спадзяёмся, што з тымі, хто не патрапіў у лік сёлеташняй каманды ДН, мы сустрэнемся ў наступныя разы.
Залічаныя ўдзельнікі цяперашняга курса павінны зарэгістравацца на dn.aacenka.by да 13 кастрычніка 2013 г. На платформе ўжо разгорнуты першы навучальны модуль – знаёмцеся, асвойвайцеся.
Шаноўныя ўдзельнікі, для зачыну для вас – відэазварот галоўнага кансультанта курса Мікалая Іванавіча Запрудскага.

07.10.2013

Апошні тэрмін – 17 кастрычніка

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае да ўдзелу ў семінары «Магчымасці працы з тэмай "Наш сусед Еўрасаюз": метадычныя асновы». Семінар адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры, студэнты, адукатары, спецыялісты сферы адукацыі, зацікаўленыя ў новых падыходах і метадах працы з названай тэмай.

05.10.2013

Шаноўныя калегі!
Дзякуй, што Вы ёсць, што прыходзіце ў школу, не гледзячы на мізэрны заробак, што вучыце нашых дзяцей, хаця нібыта сёння гэтага ніхто не патрабуе, што прарываецеся праз бюракратыю і знаходзіце час на прафесійнае развіццё. Дзякуй, што ўкладаеце сваю душу у агульную справу – гадуеце беларусаў адукаванымі і свядомымі грамадзянамі нашай краіны.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info


27.09.2013

Вадзім Жылко 

Аўтару гэтых радкоў не аднойчы даводзілася асвятляць тэму «Лунінеччына літаратурная і краязнаўчая» – у друку, на разнастайных творчых канферэнцыях і сустрэчах. З гадамі сабрана даволі шмат разнастайных звестак. І многія матэрыялы гэтага «архіву» прысвечаны творчым людзям Лунінецкага раёна – педагогам. Бо не адзін мясцовы настаўнік займаецца літаратурнай творчасцю, даследуе гісторыю роднага краю. Перагарнем жа некаторыя старонкі…

27.09.2013

Апошні тэрмін – 15 кастрычніка

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі прапануе стыпендыі для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2014 г. Вы можаце падаць заяўку на стыпендыю, калі Вы:
• з’яўляецеся настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтуеце будучых настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займаецеся іх перападрыхтоўкай;
• у найбліжэйшыя некалькі гадоў будзеце працаваць настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтаваць настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займацца іх перападрыхтоўкай;
• гатовы перадаваць здабытыя на семінары веды калегам у Вашай навучальнай установе;
• стала ўдзельнічаеце ў адукацыйных праграмах Інстытута імя Гётэ ў Беларусі, а таксама ў падрыхтоўчых ці паслякантактных семінарах, калі яны прапануюцца Інстытутам імя Гётэ;
• належыце да мэтавай групы абранага семінара;
• гатовы ўдзельнічаць у семінары ўключна з яго рамкавай культурнай праграмай;
• маеце добрыя веды нямецкай мовы, г. зн. у стане ўдзельнічаць у гутарках і дыскусіях на нямецкай мове (выключэннем зяўляюцца семінары тыпу PL і DL «Sprache lernen»).

25.09.2013

Апошні тэрмін – 1 кастрычніка 

Другая міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы» адбудзецца 31 кастрычніка – 1 лістапада 2013 г. у Кіеве ў партнёрстве з Інстытутам інавацыйных тэхналогій і зместу адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і Інстытутам сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны.
Аўдыторыя удзельнікаў – настаўнікі агульнаадукацыйных навучальных устаноў, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых педагагічных навучальных устаноў, устаноў паслядыпломнай педагагічнай адукацыі і прадстаўнікі СМІ.

25.09.2013

САСІМОВІЧ Ігар Яўгенавіч — настаўнік астраноміі, фізікі і інфарматыкі ў сярэдняй школе № 3 Глыбокага

25.09.2013

Вольга Дубоўская, nastgaz.by

Для Ігара Яўгенавіча Сасімовіча педагогіка – гэта стан душы. Ён увесь час з дзецьмі. Спачатку на ўроках, пасля на факультатывах і дапаўняльных занятках, а затым у віртуальнай прасторы. Ігар Яўгенавіч добрасумленна адказвае на ўсе пытанні сваіх падапечных у межах свайго блога, нават калі проста пытаюцца пра дамашняе заданне. І вось наступае чарговая раніца. Настаўнік спяшаецца ў сваю сярэднюю школу № 3 Глыбокага, каб патлумачыць чарговую фізічную з’яву, праверыць алгарытм па інфарматыцы і паназіраць за актыўнай дзейнасцю сваіх вучняў на ўроку астраноміі. І так на працягу трыццаці гадоў.

24.09.2013

Апошні тэрмін – 30 кастрычніка

Bel.biz абвесціў міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік!», які праходзіць з 1 верасня 2013 г. Конкурс праходзіць у межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо ў трэці раз. Старшыня журы – мастак Алесь Марачкін.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Пераможцы будуць вызначацца ў дзвюх узроставых групах: сярод удзельнікаў 5 – 7 гадоў і 8 – 12 гадоў. Малюнак можа быць выкананы ў любой тэхніцы: фарбамі ці алоўкамі, крэйдамі або ў выглядзе аплікацыі. Галоўнае – ён павінен расказваць пра тое, хто такія прадпрымальнікі ці чым аўтар марыць займацца ў будучыні.

Старонкі