Класікі і сучаснікі ў школе
Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Артыкул Настаўніцкай газеты, прысвечаны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіне Сухавай, а таксама яе метадычным распрацоўкам.
Адбылася прэм’ера новага кліпа гурта «Ляпис Трубецкой» – «Не быць скотам». Гэта першая песня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы іншага аўтара – класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ. Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008.
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007. У кнізе рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Верціхоўская M.I. Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах: 11 кл. Мн.: ТАА «Юніпрэс», 2002. Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы.
Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі УА «Дзяржаўная гімназія №5 г.Віцебска», член клуба «Крыштальны журавель» Галіна Анатольеўна Сухава дзеліцца эфектыўнымі метады і прыёмамі з практыкі работы.
Галіна Тычко. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: Вучэбна-метадычны комплекс. Мінск: БДУ, 2005. На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці.