Аўдыякніга «Доўгая дарога дадому» ў аўтарскім выкананні
Аўдыякніга Васіля Быкава. «Доўгая дарога дадому» ў аўтарскім выкананні выстаўлена на svaboda.org у форме мікрасайту.
Аўдыякніга Васіля Быкава. «Доўгая дарога дадому» ў аўтарскім выкананні выстаўлена на svaboda.org у форме мікрасайту.
Матэрыял да ўрока, прысвечанага біяграфіі і творчасці паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.
Прэзентацыя «Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”».
Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.
Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.
Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метаду педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.
Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Распрацоўка для 11 класа, прысвечаная творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы «Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна» Юры Мянькоў.
Распрацоўка ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Даслаў Юры Мянькоў.