Людзі на балоце
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 1962 г., 106 хв.
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 1962 г., 106 хв.
У хрэстаматыі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.
У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.
На сайце электроннай бібліятэкі «Беларуская Палічка» дадалося больш за 150 аўдыякніг і аўдыяспектакляў. Народныя і аўтарскія казкі, класічная і сучасная літаратура, беларускія і замежныя аўтары, тэксты школьнай праграмы і радыёсерыялы ў фарматах mp3, ogg – на knihi.com.
Адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю.
Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.
Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.
Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.
Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.