Замежная мова

Інтэрнэт-рэсурсы ў адукацыі: Спіс спасылак

Падрыхтавала Інэса Зубрыліна

4–5 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў Фестываль педагагічнага майстэрства. Настаўніца года – 2011 Інэса Зубрыліна выступіла з майстар-класам «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у выкладанні розных адукацыйных прадметаў», у межах якога пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам карысных рэсурсаў:
- для настаўнікаў англійскай мовы;
- рыхтуемся да алімпіядаў;
- ON-LINE тэставанне.

Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch

Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006.

Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.

Беларуска-польска-беларускі дзіцячы слоўнік

Валерыя Ждановіч. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Slownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Менск: Мэдысонт, 2006. Багата ілюстраванае выданне можа быць дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі.

Поўна хата экспанатаў

Ганна Кандрацюк. Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008. Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.

PowerPoint-прэзентацыя “Belarus: quiz”

Матэрыял стане карысным для сябраў лінгвістычных клубаў, удзельнікаў школьных абменаў, усіх, хто жадае далучыцца да міжкультурнай камунікацыі і расказаць пра сябе ды сваю краіну. Выканала і скарыстала на ўроках social studies сярэдніх школ г. Эплтан (штат Вісконсін, ЗША) Вера Мацкевіч.

Урокі беларускай для англамоўных ад Радыё Беларусь

Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"



Старонкі